Патвін (саманазва: Patwin, літаральна "народ") — індзейскі народ у Каліфорніі (ЗША), паўднёвая галіна вінтун. Агульная колькасць (1910 г.) - 1000 чал.

Патвін
(Patwin)
Агульная колькасць 1000 (1910 г.)
Рэгіёны пражывання ЗША
Мова мовы патвін
Рэлігія анімізм, хрысціянства
Блізкія этнічныя групы іншыя вінтун

Да сярэдзіны XIX ст. патвін насялялі даліну ракі Сакрамента. Археалагічныя раскопкі 1948 - 1955 гг. сведчаць пра тое, што продкі патвін жылі ў гэтай мясцовасці каля 1500 гадоў. Падзяляліся на паўночную і паўднёвую групы, кожная з якіх размаўляла на асобнай мове. Яны не мелі агульнай саманазвы. Сучасная саманазва патвін была ўведзена амерыканскім журналістам і этнографам Стывенам Паўэрсам.

Асноўнымі заняткамі з'яўляліся збіральніцтва, паляванне і рыбалоўства. Адзінай свойскай жывёлай быў сабака, мяса якога лічылася неядомым па рэлігійных прычынах.

Першыя кантакты з еўрапейцамі пачаліся ў 1808 г. Пасля далучэння Каліфорніі да ЗША былі пераселены ў некалькі рэзервацый, дзе актыўна змешваліся з іншымі вінтун. У 1910 г. Альфрэд Льюіс Кробер ацэньваў іх агульную колькасць у 1000 чалавек.

У нашы дні ў жывых застаўся толькі 1 чалавек, што размаўляе на паўночнай мове патвін. Паўднёвая мова патвін мёртвая. У Каліфорніі дзейнічае шэраг праектаў па адраджэнню паўночнай мовы.

Спасылкі правіць