Альфрэд Льюіс Кробер

А́льфрэд Лью́іс Кро́бер (англ.: Alfred Louis Kroeber, 11 чэрвеня 1876 — 5 кастрычніка 1960 гг.) — амерыканскі антраполаг і пісьменнік, даследчык культуры індзейцаў. Бацька амерыканскай пісьменніцы Урсулы Ле Гуін.

Альфрэд Льюіс Кробер
Alfred Louis Kroeber
А. Л. Кробер разам з Ішы
А. Л. Кробер разам з Ішы
Дата нараджэння 11 чэрвеня 1876(1876-06-11)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 5 кастрычніка 1960(1960-10-05)[3][1][…] (84 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Жонка Тэадора Кробер
Дзеці Урсула Кробер Ле Гуін і Карл Кробер[d]
Род дзейнасці антраполаг, археолаг, сацыёлаг, мовазнавец
Навуковая сфера антрапалогія
Месца працы
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Франц Боас
Член у
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

А. Л. Кробер нарадзіўся на ўсходзе ЗША ў сям’і нямецкіх эмігрантаў. Выхоўваўся ў Нью-Ёрку.

У 18921897 гг. вывучаў англійскую і класічныя мовы ў Калумбійскім універсітэце. У 1901 г. пад кіраўніцтвам Ф. Боаса абараніў доктарскую дысертацыю, прысвечаную этнаграфіі арапаха. Цікавіўся псіхааналізам. У 1918 г. атрымаў права займацца псіхааналітычнай тэрапіяй.

Большую частку жыцця працаваў у Каліфарнійскім ўніверсітэце ў Берклі, дзе стварыў і ўзначальваў музей антрапалогіі. У 19171918 гг. узначальваў Амерыканскую антрапалагічную асацыяцыю.

Быў двойчы жанаты, выхоўваў 2 прыёмных і 2 сваіх дзяцей. Дачка Урсула Кробер Ле Гуін стала знакамітай пісьменніцай-фантасткай.

Памёр 5 лістапада 1960 г. у Парыжы.

Навуковыя погляды правіць

Крытыкаваў класічны эвалюцыянісцкі падыход адносна прымітыўных і больш развітых чалавечых культур. Насуперак яму развіваў рэлятывісцкую канцэпцыю Ф. Боаса. Лічыў, што культуры развіваюцца ў сувязі з навакольным геаграфічным асяроддзем. Згодна яго меркаванню, антрапалогія павінна захоўваць і аднаўляць памяць пра знікаючыя культуры. Як аўтар падручніка па антрапалогіі (1923 г.) аказаў значны ўплыў на наступныя пакаленні даследчыкаў.

Займаўся археалагічнымі раскопкамі ў Мексіцы і Перу, сцвярджаў прамую сувязь паміж археалагічнай і этнічнай культурамі. Зрабіў значны ўнёсак у класіфікацыю індзейскіх моў захаду ЗША.

Як эксперт аказваў дапамогу ў усталяванні правоў індзейцаў Каліфорніі. Апрацоўваў і публікаваў індзейскі фальклор.

Публікацыі правіць

Аўтар каля 500 публікацый. Найбольш важныя:

Зноскі

  1. а б в г д е ё ж Anguera J. E. Enciclopedia universal ilustrada europeo-americanaEditorial Espasa, 1905. — Vol. Suplemento 1977-1978. — P. 143. — ISBN 978-84-239-4500-9
  2. A L Kroeber // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Крёбер Алфред Луис // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  4. Крёбер Алфред Луис // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  5. NNDB — 2002.

Спасылкі правіць