Культурная антрапалогія

Культу́рная антрапалогія, культурантрапалогія — навуковы кірунак, які сфармаваўся ў першай палове XX стагоддзя ў краінах Заходняй Еўропы і ЗША. Яе заснавальнік — амерыканскі антраполаг Ф. Боас.

Прадмет і прынцыпы даследаванняў правіць

Антрапалогія як навука займаецца сістэматычным назіраннем і класіфікацыяй фактаў, а таксама інтэрпрэтапыяй разнастайных працэсаў у грамадстве. Культурная антрапалогія вывучае чалавека як сацыяльную істоту — яго культурныя, грамадскія і асабіста-псіхалагічныя функцыі.

Антрапалогія — навука аб чалавеку — імкнецца стварыць цэласную і поўную карціну чалавецтва. Вывучаючы ўсе аспекты яго існавання, антрапалогія даследуе, як і чаму людзі сталі такімі рознымі і адначасова такімі падобнымі. 3 прычыны даследавання надзвычай шырокага абсягу рэчаіснасці антрапалогія падзяляецца на шэраг паддысцыплін, аб'яднаных агульнымі прынцыпамі. Найбольш фундаментальны з іх — універсалізм, ён азначае, што ўсе людзі ёсць людзьмі ў поўнай і аднолькавай ступені. Халізм патрабуе, каб усе аспекты існавання чалавека былі асэнсаваны ўсебакова, праз вывучэнне інтэграцыі грамадстваў. Антраполагі ўсведамляюць, што розныя аспекты бытавання культуры ўзаемазвязаны. Яшчэ адным прадметам даследавання антрапалогіі з'яўляецца адаптацыя чалавецтва — тое, як у выніку супрацьстаяння неспрыяльным умовам навакольнага асяроддзя ў людзей развіліся біялагічныя і культурныя спосабы прыстасавання да гэтых умоў. Яшчэ адзін прынцып, супрацьлеглы этнацэнтрызму, — культурны рэлятывізм, інтэрпрэтацыя паводзін і вераванняў груп людзей згодна з іх уласнымі традыцыямі і каштоўнасцямі.

Навуковыя паддысцыпліны правіць

Даследаванню індывідуальных і калектыўных адметнасці людзей прысвечаны розныя навукі.

Біялагічная антрапалогія засяроджвае ўвагу на біялагічных аспектах чалавека. Усе яе падраздзелы скіраваны на два асноўныя аспекты даследавання: эвалюцыю чалавека і біялагічную разнастайнасць чалавецтва.

Археалогія — гэта даследаванне культуры і быгу старажытных народаў праз матэрыяльныя каштоўнасці, якія рознымі шляхамі ўсё ж дайшлі да нас. Археалогія прысвечана зменлівасці культур старажытнага насельніцтва ў сувязі з этнагенетычнымі працэсамі.

Лінгвістычная антрапалогія аналізуе ўзаемалзеянне і перадачу фактараў культуры людзей пры дапамозе мовы. Яе паддысцыпліны — дэскрыптыўная лінгвістыка, гістарычная лінгвістыка і навука аб мове і культуры.

Соцыякультурная антрапалогія аналізуе сацыяльныя, сімвалічныя і матэрыяльныя аспекты жыцця сучасных і параўнальна блізкіх да нас у гістарычных адносінах грамадстваў. Паколькі прадметам даследавання соцыякультурнай антрапалогіі з'яўляецца чалавечая супольнасць, цэнтральнае месца ў ёй займае азначэнне культуры як традыцыйных спосабаў арганізацыі паводзін і мыслення груп людзсй ва ўмовах пэўнага навакольнага асяроддзя. Найбуйнейшая галіна соцыякультурнай антрапалогіі з яе разнастайнымі тэарэтычнымі пасылкамі і шматлікімі формамі спецыялізацыі — гэта этналогія, для якой характэрна сістэмнае і параўнальнае вывучэнне розных тыпаў існуючых і гістарычна блізкіх да нас культур, а таксама працэсаў, якія адбываюцца або адбываліся ў грамадствах. Этналогія вывучае этнічныя адметнасці матэрыяльнай і духоўнай культуры розных народаў, іх паходжанне і панайкуменнае рассяленне, гістарычныя працэсы культурных узаемадзеянняў.

Міждысцыплінарныя сувязі правіць

Для культурнай антрапалогіі характэрная падвышаная ўвага да аналізу духоўных працэсаў і феноменаў і адпаведна меншая ўвага да матэрыяльных артэфактаў і сістэм сацыяльных адносінаў. Да ліку асноўных праблем культурнай антрапалогіі адносяцца дынаміка развіцця культуры, механізмы перадачы культурных каштоўнасцяў ад пакалення да пакалення. У рамках культурнай антрапалогіі ўлічваецца зменлівасць сутнасці чалавека ў канкрэтна-гістарычнай разнастайнасці культур, што прадугледжвае пры аналізе чалавека абапірацца не толькі на яго біялогію і псіхалогію, але і на гісторыю, сацыялогію, тэалогію, мастацтвазнаўства і іншыя гуманітарныя навукі.

Літаратура правіць

  • Говард М. Сучасная культурная антрапалогія / пер. з англ. Навук. рэд. П. Церашкевіч. — Мн., 1995. ISBN 985-6022-16-9