Паток Любові (араб. تيار المحبة‎‎), да Мая 2013 года Народная петыцыя аб свабодзе, справядлівасці і развіцці (араб. العريضة الشعبية للحرية والعدالة والتنمية‎‎), скарочана Народная петыцыя — палітычная партыя ў Тунісе. Яна была створана пасля рэвалюцыі 17 сакавіка 2011 года. Партыя заснавана пад кіраўніцтвам публіцыста і медыапрадпрымальніка Махамеда Хамдзі аль-Хашымі[1].

Паток Любові
араб. تيار المحبة‎‎
Лідар Махамед Хамдзі аль-Хашымі
Заснавальнік Махамед Хамдзі аль-Хашымі
Дата заснавання 11 сакавіка 2011
Краіна
Ідэалогія Папулізм
Месцаў у Асамблеі прадстаўнікоў народа
2 / 217
Сайт facebook.com/Courant.Mahabba
Махамед Хамдзі аль-Хашымі, лідар партыі "Паток Любові"

Дзейнасць

правіць

Махамед Хамдзі, які з'яўляецца ўладальнікам спадарожнікавага тэлеканала Al-Mustakilla, як мяркуецца, меў цесныя сувязі са зрынутым прэзідэнтам Туніса Бен Алі[2], але сам асуджае такія заявы як паклёп[3]. Падчас выбарчай кампаніі ва ўстаноўчы сход 23 кастрычніка 2011 партыя абяцала бясплатную ахову здароўя, і дапамогу ў памеры 200 дынараў для кожнага з 500.000 беспрацоўных у Тунісе. Махамед Хамдзі асабіста паабяцаў надаць 2000000000 дынараў свайго багацця ў нацыянальны бюджэт[2][4]. Канал Al-Mustakilla моцна падтрымлівае кампанію партыі. Менавіта таму ў ЦВК былі пададзеныя шматлікія скаргі на Народную петыцыю, з просьбай аб ануляванні выбарчага спісу партыі[4].

Выбары 2011

правіць

Да здзіўлення абодвух супернікаў і нейтральных назіральнікаў, партыя выступіла вельмі добра, першапачаткова выйграўшы 27 месцаў ва Устаноўчым сходзе.[3] 27 кастрычніка ISIE дыскваліфікавала спісы Народнай петыцыі ў шасці выбарчых акругах (усяго з васьмі кандыдатамі, якія перамаглі) з-за абвінавачання кандыдатаў у фінансавых парушэннях.[5] Такім чынам, колькасць месцаў была даведзена да 19, але нягледзячы на гэта партыя заставалася чацвёртай па велічыні ў канвенцыі. Рашэнне ISIE аб скасаванні месцаў выклікала бурныя пратэсты прыхільнікаў Народнай петыцыі ў Сэдзі-Бу-Зід. Лідар партыі Махамед Хамдзі папрасіў сваіх паспяховых кандыдатаў байкатаваць Устаноўчы сход[6], перад разваротам рашэння ад 28 кастрычніка, калі ён абвясціў, што прадстаўнікі гэтага спісу ўсё ж будуць працаваць у парламенцкай апазіцыі[7]. Скаргі Народнай петыцыі ў Адміністрацыйны Суд пераважна скасавалі рашэнне выбарчай камісіі. У выніку сем з васьмі скасаваных месцаў былі адноўленыя паводле вердыкту суддзі, даючы папулісцкай партыі 26 месцаў у сукупнасці.[8] Тым не менш, дванаццаць членаў Народнай петыцыі, якія трапілі ў парламент, у наступныя дні сышлі з партыі і обвясцілі сябе незалежнымі дэпутатамі.[9]

Пераназва

правіць

У маі 2013 Хамдзі аль-Хашымі аднавіў рух пад новай назвай "Паток Любові" (al-Mahaba)[10][11].

Вынікі выбараў

правіць
Год выбараў # Агульны лік галасоў % падтрымала # Колькасць мандатаў
Устаноўчы сход Туніса
2011 273,362 6.74% 26/217
Асамблея прадстаўнікоў народа
2014 40,826 1.20% 2/217

Зноскі

  1. Ajmi, Sana (25 October 2011), People’s Petition for Freedom, Justice and Development, tunisia-live.net, retrieved 25 October 2011 Архівавана 7 лістапада 2017.
  2. а б Surprise Tunisian poll success for London-based millionaire
  3. а б Aridha Chaabia, "Popular Petition," Shocks Tunisian Politics Архівавана 29 кастрычніка 2011.
  4. а б Tunisian election springs surprises Архівавана 27 кастрычніка 2011.
  5. Tunisian elections: Al Aridha Chaabia party has some seats revoked
  6. Post election violence prompts curfew in Tunisia
  7. Al Aridha Chaabia Remaining Heads of Lists Refuse to Withdraw Архівавана 4 лістапада 2011.
  8. Aridha Chaabia’s Seats Reinstated Архівавана 20 кастрычніка 2017.
  9. http://www.tunisia-live.net/2011/11/12/a-wave-a-resignations-shakes-aridha-chaabia/?utm_source=rss&utm_medium=rss&utm_campaign=a-wave-a-resignations-shakes-aridha-chaabia Архівавана 2 красавіка 2012.
  10. "Hechmi Hamdi annonce la création du "courant d'al-Mahaba"". Gnet. 22 May 2013.
  11. Cherif, Youssef (26 February 2014), "Democracy in the Making: Tunisia braces itself for its second free general elections", The Majalla, Архівавана з арыгінала 6 кастрычніка 2014, Праверана 21 снежня 2014

Спасылкі

правіць