Махамед Хамдзі аль-Хашымі

туніскі журналіст, медыя-прадпрымальнік і палітык

Махамед Хамдзі аль-Хашымі (араб. محمد الهاشمي الحامدي‎‎), таксама Махамед аль Хашымі Аль-Хаміда, альбо Хашымі Хамдзі — туніскі журналіст, медыя-прадпрымальнік і палітык, які жыве ў Лондане. Ён з’яўляецца заснавальнікам і лідарам партыі «Паток Любові» (раней Партыя «Народная петыцыя»).

Махамед Хамдзі аль-Хашымі
араб. محمد الهاشمي الحامدي‎‎
Нараджэнне 28 сакавіка 1964(1964-03-28) (60 гадоў)
Жонка Амар Кмада
Дзеці 4
Партыя Паток Любові
Адукацыя
Дзейнасць журналіст, бізнесмен
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Махамед Хамдзі Хашымі нарадзіўся ў горадзе Сядзі-Бу-Зід. Ён вывучаў арабскую мову і літаратуру ў Туніскім універсітэце, які скончыў з дыпломам бакалаўра ў 1985 годзе. Затым ён паступіў на магістарскую праграму па арабскай літаратуры, гісторыі і сучаснаму ісламазнаўству ў Лонданскім універсітэце, які скончыў у 1990 годзе. Там жа ён атрымаў званне доктара ў галіне сучасных ісламскіх даследаванняў у 1996 годзе. Пасля ён пісаў артыкулы ў розных газетах і часопісах, у тым ліку ў Лонданскай штодзённай газеце на арабскай мове «Шарко Аль-Аусат». Затым ён заснаваў свой уласны штотыднёвік Al-Mustakilla («Незалежнасць», 1993 г.), штоквартальнік «Дыпламат» у 1996 годзе. У 1999 годзе ён заснаваў спадарожнікавы тэлеканал AL-Mustakilla (Незалежнасць) і другі тэлевізійны канал пад назвай «Дэмакратыя» ў 2005 годзе.

З пачатку 1980-х гадоў да сваёй адстаўкі ў 1992 годзе, Хашымі Хамдзі быў членам туніскага ісламіскага руху «Энахда». Пазней ён сцвярджаў (але потым ад гэтага адмаўляўся), што трэба наладзіць шчыльныя сувязі з прэзідэнтам Зін эль-Абідзін Бен Алі і яго партыяй, RCD. У сакавіку 2011 года, пасля туніскай рэвалюцыі, ён заснаваў партыю Народная петыцыя (Aridha Chaabia), павелічэнню папулярнасці якой спрыяў яго тэлеканал AL-Mustakilla, і затым абвясціў сваю кандыдатуру на прэзідэнцкіх выбарах.

Антыкарупцыйная камісія 11 лістапада апублікавала ліст Хашымі Хамдзі, які ён напісаў у снежні 2009 года тагачаснаму прэзідэнту Зін аль-Абідзін Бен Алі, у якім ён прапанаваў выпускаць штотыднёвыя праграмы, каб паказаць свету так званае «дэмакратычнае развіццё» ў Тунісе. Ён прызнае, што яго канал атрымаў шмат рэкламных даходаў ад рэжыма Бен Алі[1].

З 4 лютага 2012 года Хашымі Хамдзі быў абраны генеральным сакратаром партыі прагрэсіўных кансерватараў, якая была шчыльна звязана з рухам «Народная петыцыя».

Асабістае жыццё

правіць

Махамед Хамдзі аль-Хашымі жанаты на алжырцы Амар Кмада[2] і мае ад яе чатырох дзяцей[3].

Зноскі