Патрыйскі ўніверсітэт

Патрыйскі ўніверсітэт (грэч. Πανεπιστήμιο Πατρών) — грэчаская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта і з сядзібай у горадзе Патры.

Патрыйскі ўніверсітэт
грэч. Πανεπιστήμιο Πατρών
Арыгінальная назва грэч. Πανεπιστήμιο Πατρών
Заснаваны 1964
Студэнты 21 000
Краіна
Размяшчэнне Патры
Сайт upatras.gr
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Агульная характарыстыка

правіць

Універсітэт лічыцца адной з буйнейшых і лепшых вышэйшых навучальных устаноў Грэцыі і ўваходзіць у лік 200 лепшых універсітэтаў свету па асобных прадметных галінах.

У 2019 годзе колькасць студэнтаў складала каля 34 000 чалавек (30 000 на ўзроўні бакалаўрыяту і 4 000 на ўзроўні аспірантуры). Ён налічвае 700 выкладчыкаў, 200 навуковых супрацоўнікаў і 450 чалавек адміністрацыйнага персаналу і ўключае 7 школ (факультэтаў) і 35 кафедраў.

Структура

правіць
  • Школа сельскагаспадарчых навук
  • Школа эканомікі і бізнесу
  • Школа інжынерыі
  • Школа рэабілітацыйных навук аб здароўі
  • Школа навук аб здароўі
  • Школа сацыяльна-гуманітарных навук
  • Школа прыродазнаўчых навук

Спасылкі

правіць