Патрык Генры Пірс (англ.: Patrick Henry Pearse, ірл.: Pádraig Anraí Mac Piarais; 10 лістапада 1879, Дублін — 3 мая 1916, Дублін) — ірландскі палітычны дзеяч, рэвалюцыянер-дэмакрат, драматург і паэт.

Патрык Пірс
Дата нараджэння 10 лістапада 1879(1879-11-10)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 3 мая 1916(1916-05-03)[1][2] (36 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Бацька James Pearse[d]
Маці Margaret Pearse[d]
Альма-матар
Грамадзянства
Прыналежнасць Irish Republican Brotherhood[d] і Шын Фейн
Званне галоўнакамандуючы
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Помнік Патрыку Пірсу ў Ірландыі

Біяграфія правіць

Патрык Пірс быў адным з найвыдатнейшых дзеячаў Гэльскай лігі. Быў у сяброўскіх адносінах з адным з лідараў ірландскага рэвалюцыйнага руху Дж. Коналі. Удзельнічаючы ў нацыянальна-вызваленчым руху Ірландыі, прыйшоў да высновы аб неабходнасці ўзброенай барацьбы за незалежнасць і сацыяльныя пераўтварэнні.

У 1913 годзе П. Г. Пірс — адзін з арганізатараў падраздзяленняў Ірландскіх добраахвотнікаў, уваходзіў у склад іх Выканаўчага камітэта. У 1914 годзе ўступае ў тайную арганізацыю «Ірландскае рэспубліканскае братэрства». Адзін з кіраўнікоў Ірландскага паўстання 1916. У абвешчанай ірландскімі патрыётамі 24 красавіка 1916 года Ірландскай рэспубліцы стаў главой Часовага ўрада. Расстраляны англічанамі.

П. Г. Пірс — аўтар шматлікіх празаічных твораў і паэм, пераважна на гэльскай мове, значная частка з якіх прысвечана цяжкаму становішчу ірландцаў у каралеўстве.

Зноскі

  1. а б Patrick Pearse // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Patrick Henry Pearse // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 13 снежня 2014.
  4. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  5. http://opwdublincommemorative.ie/arbour-hill/learn-more/

Літаратура правіць

  • Колпаков А. Д. Ирландия-остров мятежный — Москва, 1965.
  • Le Roux L. «Patrick H. Pearse», Dublin 1932.