Патрыяршыя прыходы ў Фінляндыі

Патрыяршыя прыходы ў Фінляндыі (таксама неафіцыйна Руская праваслаўная царква ў Фінляндыі, фінск.: Venäjän ortodoksinen kirkko Suomessa>) — царкоўна-адміністрацыйная структура Рускай праваслаўнай царквы, якая валодае стаўрапігійным статусам і падпарадкоўваецца непасрэдна Патрыярху Маскоўскаму.

Патрыяршыя прыходы ў Фінляндыі
Свята-Мікалаеўская царква
Агульныя звесткі
Краіна  Фінляндыя
Епархіяльны цэнтр Хельсінкі
Заснавана 1926
Кіраванне
Кафедральны храм Свята-Мікалаеўскі сабор
Статыстыка
Прыходаў 3
Храмаў 7
Святароў 7
Сайт finland.orthodoxy.ru
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя

правіць

Увядзенне ў Фінляндскай праваслаўнай царкве ў 1923 годзе грыгарыянскага календара паслужыла нагодай да ўтварэння старастыльных грамад. У 1926 годзе ўраду Фінляндыі было падана прашэнне аб адкрыціі прыватнай грамады. Урад зацвердзіў «Статут прыватнай праваслаўнай грамады ў г. Выбаргу» і дазволіў адкрыць грамаду, у якой набажэнствы спраўджваліся на славянскай мове, а святы святкаваліся па юліянскім календары.

Указам Сінода Рускай Праваслаўнай Царквы № 74 ад 19 ліпеня 1999 года на тэрыторыі Фінляндыі ўтворана Прадстаўніцтва Маскоўскага Патрыярхату.

Зноскі

Літаратура

правіць
  • Helena Pavinsky. Russian Orthodox Parishes in Finland. // Orthodoxy in Finland. Past and present. Kuopio. 1984. s.97-100. ISBN 951-95582-2-5 (англ.)

Спасылкі

правіць