Пачуццё колькасці
У матэматычнай адукацыі, пачуццё колькасці можа спасылацца на «інтуітыўнае разуменне лікаў, іх велічыні, адносінаў паміж лікамі і уздзеяння на іх аперацый».[1] Іншыя вызначэнні пачуцця колькасці падкрэсліваюць уменне працаваць за межамі традыцыйна вывучальных алгарытмаў, напрыклад, «добра арганізаваныя канцэптуальныя асновы колькасці інфармацыі, якія даюць чалавеку магчымасць разумець лічбы і колькасныя сувязі і вырашаць матэматычныя праблемы, якія не звязаны з традыцыйнымі метадамі».[2]
Псіхолагі лічаць, што пачуццё колькасці ў чалавека могжа быць дыферанцавана ў прыблізную лікавую сістэму, сістэму, якая падтрымлівае ацэнку велічыні, і паралельную сістэму індывідуалізацыі, якая дазваляе адсочваць асобныя аб’екты, як правіла, у колькасцях, ніжэй за 4.[3]
Ёсць таксама некаторыя адрозненні ў тым, як пачуццё колькасці вызначаецца ў матэматычным пазнанні. Напрыклад, Герстен і Чард сцьвярджаюць, што пачуццё колькасці «тычыцца дзіцячай рухавасці і гібкасці ў адносінах да лікаў, адчування што азначаюць лічбы і ўмення выконваць уяўныя вылічэнні і глядзець на свет і рабіць параўнанні.»[4][5][6]
У жывёл, пачуццё колькасці — гэта не ўменне лічыць, але ўменне ўспрымаць змены ў колькасці рэчаў у шэрагу.[7] Усе млекакормячыя і большасць птушак заўважаюць змяненьне ў шэрагу свайго маладняка побач. Многія птушкі у стане вылучыць два з трох.[8] У людзей дзеці ва ўзросце каля чатырнаццаці месяцаў таксама могуць заўважаць што нешта знікла ў групе знаёмых рэчаў.[крыніца?]
Даследчыкі лічаць пачуццё колькасці найбольш важным для дзяцей у пачатковай адукацыі. Так напрыклад амерыканскі Нацыянальны савет настаўнікаў матэматыкі зрабіў пачуццё колькасці цэнтральным месцам ў матэматычнай адукацыі з папярэдняга-K да 2-га класаў.[9] Актыўнай вобласцю даследаванняў з’яўляецца стварэнне і тэставанне стратэгій навучання для развіцця дзіцячага пачуцця колькасці.
Паняцці, звязаныя з пачуццём колькасці
правіцьТэрмін «пачуццё колькасці» ўключае ў сябе некалькі канцэпцый велічыні, ранжыравання, параўнання, вымярэння, акруглення, працэнтаў, і ацэнкі, у тым ліку:[10]
- ацэньванне ў вялікіх колькасцях забяспечваючы разумнае набліжэнне;
- меркаванне аб ступені дакладнасці адпаведна сітуацыі;
- акругленне (разуменне прычын для акруглення вялікіх лікаў і абмежаванняў ў параўнаннях);
- асэнсаваны выбар адзінкі вымярэння для дадзенай сітуацыі;
- вырашэнне рэальнай жыццёвый праблемы, звязанай з працэнтамі і дзесятковымі дробамі;
- параўнанне фізічных вымярэнняў у і паміж метрычнай сістэмай і сістэмай вымярэнняў ЗША; і
- параўнанне градусаў па Фарэнгейце і па Цэльсіі ў рэальных жыццёвых сітуацыях.
Некаторыя з гэтых канцэпцый выкладаюцца ў пачатковай адукацыі ў Беларусі.
Гл. таксама
правіць- Прыкладная сістэма злічэння
- Паралельная сістэма індывідуалізацыі
- Ментальныя вылічэнні
- Пачуццё колькасці ў жывёл
- Навыкі ліку, няздольнаць да лікаў
- Эфект адаптацыі колькасці
- Парадак велічыні
- Лічбы і граматычныя лікі ў мове Pirahã
- Памылка акруглення
Крыніцы
правіць- ↑ number sense .
- ↑ What is number sense? .
- ↑ Piazza, M. (2010). "Neurocognitive start-up tools for symbolic number representations". Trends in Cognitive Science. 14.
- ↑ Number Sense: Rethinking Arithmetic Instruction for Students with Mathematical Disabilities .
- ↑ Making Sense of Number Sense: Implications for Children With Mathematical Disabilities .
- ↑ Stages in Development of Number Sense - Harvard Education Letter(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 5 снежня 2008. Праверана 1 снежня 2017.
- ↑ Number Systems(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 8 мая 2018. Праверана 1 снежня 2017.
- ↑ Dantzig, Tobias. Number: The Language of Science. New York: Macmillan Company, 1930.
- ↑ Understanding a Child's Development of Number Sense(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 9 кастрычніка 2014. Праверана 1 снежня 2017.
- ↑ «Unit 1: Number and Number Sense» (20-day lesson), STPSB.org, St. Tammany Parish School Board, Covington, LA (USA), 2009, overview webpage: ST-MathGrade7Unit-topics Архівавана 13 чэрвеня 2010..
Спасылкі
правіць- Колькасць светаў Архівавана 5 лістапада 2007. — сайт матэрыялаў накіраваных на развіццё пачуцця колькасці