Паштовая станцыя (Кобрын)
Кобрын
Паштовая станцыя — будынак у Кобрыне, размешчаны па Савецкай вуліцы, 108. Гісторыка-культурная каштоўнасць Рэспублікі Беларусь.
Славутасць | |
Паштовая станцыя | |
---|---|
| |
52°12′38″ пн. ш. 24°20′15″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Архітэктурны стыль | класіцызм |
Дата пабудовы | 1846 |
Статус |
![]() |
![]() |
Гісторыя
правіцьПабудавана ў 1846 годзе ў сувязі з пракладкай шашы. У 1873—1875 гг. будынак быў прыстасаваны пад памяшканне гарадской бальніцы, у 1882 г. — ваенны шпіталь. У 1954 г. бакавыя карпусы светлавымі калідорамі злучаны з галоўным. У савецкі час у будынку размяшчаўся міжішкольны вучэбна-вытворчы камбінат[1].
Архітэктура
правіцьПомнік грамадзянскай архітэктуры класіцызму. Першапачаткова складалася з 3 аб’яднаных праезнымі аркамі карпусоў: галоўнага і 2 бакавых, якія ўтваралі ўнутраны гаспадарчы двор, пасля бакавыя карпусы злучаны светлавымі калідорамі з галоўным[1].
Зноскі
- ↑ а б 871. Забудова плошчы Свабоды // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1984. — Брэсцкая вобласць. — 368 с., іл.
Літаратура
правіць- 881. Паштовая станцыя // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1984. — Брэсцкая вобласць. — 368 с., іл.
- Сардаров А. С. История и архитектура дорог Белоруссии. — Мн., 1978.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Паштовая станцыя (Кобрын)
- Ул. Советская, 108 Кобрин в 80-е годы // Познай Кобрин