Паўднёвая Ірландыя

Паўднёвая Ірландыя (англ.: Southern Ireland, ірл.: Deisceart Éireann) — адміністрацыйна-палітычная частка Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Ірландыі, створаная паводле Акту аб Урадзе Ірландыі 1920 года на пару з Паўночнай Ірландыяй[1]. Была ўтворана 3 мая 1921 года і скасавана 6 снежня 1922 года[2], калі быў заключаны Англа-ірландскі дагавор, паводле якога Ірландыя была прызнана Вялікабрытаніяй у якасці дамініёна і была створана Ірландская Свабодная дзяржава.

Аўтаномія
Паўднёвая Ірландыя
Southern Ireland
Deisceart Éireann
Сцяг
Сцяг
< 
 >
1921 — 1922

Сталіца Дублін
Афіцыйная мова англійская і ірландская мова
Форма кіравання канстытуцыйная манархія
Кіраўнікі дзяржавы
Кароль
 • 19211922 Георг V
Старшыня Часовага Урада
 • 1922 Майкл Колінз
 • 1922 Уільям Томас Косгрэйв

Зноскі

  1. Government of Ireland Act 1920
  2. Statutory Rules & Orders апублікаваны ўладамі, 1921 (No. 533). Дад. крыніца для даты 3.05.1921: Alvin Jackson, Home Rule — An Irish History, Oxford University Press, 2004, p198