Паўстанне Ракацы

Паўста́нне Ра́кацы, Нацыянальна-вызваленчая вайна́ венгерскага народа — паўстанне ў Венгрыі на чале з сяміградскім князем Ферэнцам II Ракацы, якое адбывалася ў 17031711 гадах падчас змагання венграў з дамінаваннем Габсбургаў. У венгерскай і славацкай літаратуры часта апісваецца як апошняе паўстанне куруцаў.

Паўстанне Ракацы
Асноўны канфлікт: Антыгабсбургскія паўстанні ў Венгрыі
Сустрэча Ферэнца II Ракацы з Томашам Эсэм
Сустрэча Ферэнца II Ракацы з Томашам Эсэм
Дата 17031711
Месца Сяміграддзе
Вынік перамога Габсбургаў
Праціўнікі
нацыянальныя меншасці
замежныя добраахвотнікі
Камандуючыя
Ферэнц II Ракацы Леапольд I Габсбург
Сілы бакоў
~70 000 ~60 000
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ход паўстання

правіць

У чэрвені 1703 Ферэнц II Ракацы вярнуўся ў Венгрыю з эміграцыі ў Рэчы Паспалітай і падняў антыгабсбургскае паўстанне. Да 1705 паўстанцы занялі амаль усю тэрыторыю Венгрыі і Сяміграддзя. На той час сілы Ракацы налічвалі 31 полк пяхоты і 52 кавалерыйскія палкі. Сабраны ў 1707 годзе сойм абвясціў незалежнасць Венгрыі. У тым самым года аўстрыйцы сцягнулі на венгерскі фронт значныя сілы ў колькасці 45 пяхотных і 42 кавалерыйскіх палкоў.

3 жніўня 1708 адбылася бітва пад Трэнчынам, у якой венгры панеслі паражэнне, а ў кастрычніку страцілі крэпасці Сольнак і Шарашпатак. Паўстанне было здушана, войска распусцілася, а Ракацы 23 студзеня 1711 вярнуўся ў Рэч Паспалітую.

Гл. таксама

правіць

Літаратура

правіць