Паўстынскі сельсавет
былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Слуцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі
Паўсты́нскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Слуцкага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Паўстынь.
Паўстынскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Слуцкі раён |
Уключае | 5 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Паўстынь |
Дата ўтварэння | 29 мая 1969 |
Дата скасавання | 28 мая 2013 |
Насельніцтва (2009) | 840 |
Код аўтам. нумароў | 5 |
Утвораны 29 мая 1969 года ў складзе Слуцкага раёна Мінскай вобласці БССР. 28 мая 2013 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Казловіцкага сельсавета[1].
Паводле перапісу 2009 года насельніцтва сельсавета складала 840 чалавек[2], з іх 94,9 % — беларусы, 3,3 % — рускія[3].
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 5 вёсак: Заграддзе, Кублішча, Мерашыно, Паўстынь і Рабак.
Зноскі
- ↑ Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области Архівавана 19 верасня 2020.
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019. (руск.)
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)
Літаратура
правіць- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.