Пенаты (лац.: Di Penates, Penates) - у старажытнарымскай рэлігіі богі ахоўнікі і апякуны хатняга ачага (dii familiares), а потым усяго рымскага народа (Penates Publici Populi Romani). Кожная сям'я звычайна мела двух пенатаў, выявы якіх, зробленыя з дрэва, гліны ці камня, захоўваліся ў зачыненай шафцы каля ачага, дзе збіраліся ўсе члены сям'і[1].

Хатні алтар у руінах Геркуланума. Верагодна выкарыстоўваўся для паднашэнняў Пенатам і Ларам

Дзяржаўным культам Пенатаў - як прадстаўнікоў дзяржаўнага дабрабыту - загадваў вярхоўны жрэц, прыносіўшы ім ахвяры ў храме Весты[2]. Абодва культы былі ўзаемазвязанымі; не толькі ў лацінаў, але і ўвогуле ўсе італікі мелі сваю Весту і сваіх Пенатаў. У Элее знаходзіўся храм Пенатаў, паводле легенды, прывезеных Энэям з Троі; яго упрыгожвалі статуі двух юнакоў з коп'ямі[3].

Лічыцца, што слова penates паходзіць ад penus (кладоўкі), дзе захоўваліся харчовыя прадукты. Цыцэрон пісаў, што яно «ўтворана альбо ад слова penus - бо так называюць ўсё тое, што ядуць людзі, альбо ад таго, што яны жывуць унутры (penitus) і з гэтай падставы паэты завуць іх Penetrales (Пранікаючыя)»[4]. Фест зазначаў, што слова penus азначае «схаванае месца ў храме Весты, акружанае занавескамі»[5]. Розныя меркаванні рымскіх аўтараў аб Пенатах прыводзяцца ў творы «Супраць язычнікаў» Арнобія[6] і ў «Сатурналіях» Макробія[7]. Асобныя з іх лічылі, што «Пенаты, з'яўляюцца тымі багамі, дзякуючы якім мы можам дыхаць, дзякуючы якім мы маем цела, дзякуючы чякім мы валодаем разумнай душой».

У значэнні «вярнуцца дадому, да хатняга ачага, роднага дома» выкарыстоўваецца выраз «вярнуцца да сваіх пенатаў».

Гл. таксама правіць

Зноскі

  1. ЭС Брокгауза и Ефрона.
  2. Celia E. Schultz, Women's Religious Activity in the Roman Republic (University of North Carolina Press, 2006), p. 123.
  3. Дыянісій Галікарнаскі. Рымскія старажытнасці. Іб 67-68.
  4. Цыцэрон. Аб прыродзе багоў, ІІ, 68.
  5. Sexti Pompeii Festi de verborum signficatione
  6. Арнобій. Супраць язычнікаў, ІІІ, 40.
  7. Макробій. Сатурналіі. ІІІ, 4, 6-13.