Пене́сты (стар.-грэч.: oἱ Πενέσται) — група залежных сялян у старажытнай Фесаліі.

Пенесты лічацца нашчадкамі эалійцаў або нават пеласгаў, заваяваных дарыйцамі, што сфарміравалі асноўнае насельніцтва Фесаліі ў 1 тысячагоддзі да н. э. Становішча пенестаў нагадвала стан прыгонных сялян сярэднявечча. Яны залежалі ад канкрэтных фесалійскіх сем’яў і былі абавязаны апрацоўваць іх зямлю. Звычайна пенесты мелі сваю гаспадарку і выплочвалі гаспадарам фіксаваны аброк. Пенесты, што працавалі ў доме гаспадара, атрымоўвалі заробак.

У перыяд войн пенесты неслі ваенны абавязак. Яны фарміравалі фесалійскую конніцу. Падобна да спартанскіх ілотаў, паўставалі супраць сваіх гаспадароў.

Спасылкі правіць