Пенсія
Пе́нсія (лац.: pensio — плацеж) — грашовае забеспячэнне са страхавога фонду пасля заканчэння працоўнай дзейнасці. Віды -- працоўная (за выслугу гадоў і заслугі) і сацыяльная (пры дасягненні сталага ўзросту, інваліднасці, страце кармільца). Страхавы пенсіённы фонд можа стварацца з страхавых узносаў наёмных працаўнікоў, працанаймальнікаў і прадпрымальнікаў[1].
Беларусь Правіць
У Беларусі ёсць некалькі відаў пенсій, што рэгулююць асобныя законы
- Закон «Аб пенсіённым забеспячэнні» ад 17 красавіка 1992 г. № 1596-XII
- Закон «Аб пенсіённым забеспячэнні ваеннаслужачых...» ад 17 снежня 1992 г. № 2050-XII
- Закон «Аб сацыяльнай абароне грамадзян, якія пацярпелі ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, іншых радыяцыйных аварый» ад 6 студзеня 2009 г. № 9-З
- Закон «Аб дзяржаўнай службе ў Рэспубліцы Беларусь» ад 14 чэрвеня 2003 года № 204-З
- Закон «Аб прафесійным пенсіённым страхаванні» ад 5 студзеня 2008 г. № 322-З
У Беларусі выплата пенсій ажыццяўлялася праз пазабюджэтны Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва (ФСАН) Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь. Выплата сацыяльных пенсій, прадугледжаных Законам, ажыццяўляецца за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту.
Зноскі
- ↑ Генадзь Маслыка. Пенсія // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2001. — Т. 12. — С. 268. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0198-2. Архівавана 10 снежня 2015.
Спасылкі Правіць
- Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва Беларусі Архівавана 10 студзеня 2016. (руск.)