Пепі II

егіпецкі фараон шостай дынастыі Старога Царства
(Пасля перасылкі з Пепі II Неферкара)

Пепі II Неферкара (ці Піёпі II) — фараон Старажытнага Егіпта з VI дынастыі, кіраваў прыблізна ў 2279 — 2219 гадах да н.э.

Пепі II

Статуя Пепі II у дзяцінстве.
Бруклінскі музей, Нью-Ёрк
Фараон Старажытнага Егіпта
(Старое царства)
2254 — 2194 гг. да н.э. (60 гадоў)[1]
Папярэднік Мерэнра I
Пераемнік Мерэнра II
Нараджэнне XXIII стагоддзе да н.э.
Смерць 2180-я да н.э.
Месца пахавання
Род VI дынастыя
Бацька Merenre Nemtyemsaf I[d]
Маці Ankhesenpepi II[d]
Жонка Anchenespepi IV.[d], Iput II[d], Ankhesenpepi III[d], Udjebten[d] і Neith[d]
Дзеці Nitocris[d], Merenre Nemtyemsaf II[d], Nebkauhor[d] і Ptahshepses[d]
Дзейнасць дзяржаўны дзеяч
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Малодшы сын фараона Пепі I і царыцы Анехнес-Мерыра II, адзінакроўны брат Мерэнра I, унук першага старажытнаегіпецкага візіра-жанчыны Небет. Лічыцца, што Пепі II атрымаў у спадчыну прастол у шасцігадовым узросце і паводле падання пражыў да ста гадоў. Такім чынам, яго кіраванне працягвалася 94 гады і было самым працяглым у сусветнай гісторыі.[2] Аднак, выказваліся здагадкі, што на самай справе фараон кіраваў 64 гады, але няправільнае разуменне тэксту Манефонам прывяло да з'яўлення 94 гадоў кіравання.

Яго дзядзька, брат царыцы Анехнес-Мерыра тынскі намарх Джау, прызначаны малалетнім фараонам на пасаду візіра (чаці), галоўнага суддзі і начальніка сталіцы, відаць, кіраваў за Пепі да дасягнення апошнім паўналецця.

Напісанне імя Пепі II у «Сакарскім спісе 2» (Каірскі музей)

Заваявальная палітыка правіць

У знешняй палітыцы Пепі II абапіраўся на традыцыі супакаення Нубіі, якое адбывалася падчас экспедыцый «начальніка поўдня» Хірхуфа (Хуфхора ці Хумхора), які даходзіў да Экватарыяльнай Афрыкі і прысылаў фараону рабоў-пігмеяў; Нубія і Лівія рэгулярна пастаўлялі ў Егіпет наймітаў. Яшчэ на 2-м годзе свайго кіравання Пепі II паслаў у Іям Хірхуфа з экспедыцыяй на караблях. Апошні прывёз адтуль багатую здабычу, у прыватнасці чарнаскурага карліка (пігмея), якому васьмігадовы фараон быў асабліва рады (у Старажытным Егіпце пігмеі, якія асацыяваліся з богам Бес, выкарыстоўваліся ў якасці блазнаў).

Разам з тым, не ўсе паходы Пепі II у Нубію скончыліся ўдала. Так, падчас паходу на поўдзень ад Уаўата намарх Элефанціны Меху быў забіты, пасля чаго яго сын Себні сабраў войска ў сваіх уладаннях і рушыў на поўдзень, каб пакараць племя, вінаватае ў гібелі бацькі. Паход прайшоў паспяхова, Себні вярнуўся з вялікай здабычай і целам бацькі. Затым Себні, які атрымаў тытул «начальніка поўдня», на чале значнай флатыліі быў пасланы фараонам у Пунт. Адтуль ён прывёз, апроч іншых тавараў, золата, слановую косць, ладан, камедзь і леапардавыя скуры.

Калі ў Нубіі ўспыхнула паўстанне ваяўнічых плямёнаў Уаўата і Ірчэта, Пепі паслаў супраць мяцежнікаў намарха Элефанціны, «начальніка чужацкіх краін» Пепінахта (Піёпінахта). Апошні вярнуўся пасля разгрому мяцежнікаў і прывёў мноства палонных і дзяцей правадыроў у якасці закладнікаў. Другі паход Піёпінахта ў гэтыя вобласці быў яшчэ больш удалым. Разграміўшы іх войска, ён даставіў у Мемфіс дзясяткі тысяч палонных, мноства буйной і дробнай скаціны, захапіў у палон дзвюх правадыроў і іх военачальнікаў.

Надпіс часоў Пепі II гаворыць пра «начальніка палаты» і флатаводца Хнумхатэпа з Элефанціны, які «разам са сваім гаспадаром князем, „скарбнікам бога“ Тэці, адзінаццаць разоў плаваў у Кебен і са „скарбнікам бога“ Хеві (ці Хуі) — у Пунт і паспяхова вяртаўся, наведаўшы гэтыя краіны».

Іншая экспедыцыя, пасланая ў Пунт Пепі, скончылася няўдачай. Егіпецкі вяльможа Ананхет, «начальнік маракоў», які ўзначальваў экспедыцыю, дасягнуў берага Чырвонага мора, але быў забіты «жыхарамі пяскоў» (херыўша) з племя аму. Разам з Ананхетаў загінуў і яго ваенна-марскі атрад. Пепі жорстка адпомсціў за смерць Ананхет, паслаўшы супраць качэўнікаў карную экспедыцыю пад кіраўніцтвам Пепінахта.

Імёны фараона правіць

Вынікі дзейнасці правіць

 
Разваліны дрэнна захаванага пірамідальнага комплексу Пепі II у Сакары.

Нягледзячы на сваю працягласць, кіраванне Пепі II было адзначана ўзмацненнем улады намархаў — кіраўнікоў номаў. Напрыклад, Пепі вымушаны быў вызваліць так званымі імунітэтнымі граматамі храмавыя гаспадаркі і многія паселішчы ад дзяржаўнай павіннасці на «дом цара», што сведчыць пра далейшы заняпад царскай улады. У выніку, дэцэнтралізаваныя тэндэнцыі прывялі да падзення Старога царства пасля смерці спадчыннікаў Пепі II — фараона Мерэнра II і царыцы Нітакрыс.

Комплекс пірамід Пепі II размешчаны ў Сакары, недалёка ад грабніц кіраўнікоў Старога царства. Першапачаткова вышыня яго піраміды, якая атрымала назва Менх-анх («Паварот жыцця»), складала 78,5 метраў, але з-за дрэннай планіроўкі і наступлення пяскоў яна паменшылася да 52 метраў. Каля яго піраміды былі пабудаваны яшчэ 7 пірамід-спадарожніц: 4 рытуальныя і 3 для жонак Пепі Нейт, Ідут і Уджэптэн. Чацвёртая жонка Пепі Імтэс, магчыма, здрадзіла яму, і ў пакаранне засталася без піраміды, для пятай жа — па імі Анхесенпепі (літар. «Тая, што жыве дзеля Пепі») — фараон чамусьці загадаў пабудаваць толькі мастабу.

Зноскі

Літаратура правіць

  • История Древнего Востока. Зарождение древнейших классовых обществ и первые очаги рабовладельческой цивилизации. Часть 2. Передняя Азия. Египет / Под редакцией Г. М. Бонгард-Левина. — М.: Главная редакция восточной литературы издательства «Наука», 1988. — 623 с. — 25 000 экз.
  • Авдиев В. И. Военная история древнего Египта. — М.: Издательство «Советская наука», 1948. — Т. 1. Возникновение и развитие завоевательной политики до эпохи крупных войн XVI—XV вв. до х. э. — 240 с.
  • Древний Восток и античность. // Правители Мира. Хронологическо-генеалогические таблицы по всемирной истории в 4 тт. / Автор-составитель В. В. Эрлихман. — Т. 1. (руск.)

Спасылкі правіць

VI дынастыя
Папярэднік:
Мерэнра I
фараон Егіпта
каля 2279 — 2219 да н.э.
Пераемнік:
Мерэнра II