Ладан
Ла́дан (стар.-грэч.: λήδανον, λάδανον; лац.: Olibanum — алібанум або алібан; араб. لُبَّان — lubbān) — у перакладзе з грэчаскай мовы азначае араматычную смалу, якую атрымліваюць пры падсечцы кары дрэва баскевіля, што расце на тэрыторыі усходняй Афрыкі, Азіі і ў паўднёва-заходняй частцы Аравійскага паўвострава. Склад ладана, які ўключае ў сабе густы слізісты сок (т. зв. камедзь), эфірныя маслы і іншыя рэчывы, часткова раствараецца ў вадзе. Пры награванні і спальванні яго выдзяляецца араматычны пах, які выкарыстоўваецца ў час рэлігійных абрадаў.[1]
Зноскі
- ↑ Скарына Ф. Творы:... С. 163.
Літаратура
правіць- Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А. Ф. Коршунава, паказальнікі А. Ф. Коршунава, В. А. Чамярыцкага. — Мн.: Навука і тэхніка, 1990. — С. 163. — 207 с.: іл. ISBN 5-343-00151-3.
Спасылкі
правіць- Frankincense Bible References (англ.) — згадванні ладана ў Бібліі