Перавалочча (руск.: Переволочье) — вёска ў Смаленскай вобласці Расіі, у Руднянскім раёне. Размешчана ў заходняй частцы вобласці за 6 км на поўнач ад раённага цэнтра, і ў 1,5 км ад аўтадарогі Р130 Дзямідаў — Рудня). Насельніцтва — 284 жыхара[1] (2012). Адміністрацыйны цэнтр Перавалоцкага сельскага паселішча.

Вёска
Перавалочча
Краіна
Суб’ект федэрацыі
Муніцыпальны раён
Каардынаты
Вышыня цэнтра
203 м
Тэлефонны код
48141
Паштовыя індэксы
216763
Код АКАТП
Перавалочча на карце Расіі ±
Перавалочча (Расія)
Перавалочча
Перавалочча (Смаленская вобласць)
Перавалочча

Гісторыя правіць

Назва паходзіць ад слоў волак, перавалок. У старажытнасці тут была частка шляху з вараг у грэкі (судны перацягваліся з ракі Бярэзіна у возера Вялікае Рутавеч і далей ужо водным шляхам у Касплю).

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала вёску разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР.

У гады Вялікай Айчыннай вайны у вёсцы знаходзіўся фашысцкі канцлагер для савецкіх ваеннапалонных[2].

Славутасці правіць

  • Гарадзішча тушамлінскіх плямёнаў трэцяй чвэрці I тысячагоддзі н.э. у 1 км на захад ад вёскі.

Вядомыя асобы правіць

Зноскі

  1. Тэрыторыя Перавалоцкага сельскага паселішча(недаступная спасылка — гісторыя ).(недаступная спасылка)
  2. Вёска Переволочье на сайце nasledie-smolensk.ru(недаступная спасылка — гісторыя ).

Спасылкі правіць