Перад ралі
фільм
«Пе́рад ра́лі» (польск.: Przed rajdem) — чорна-белы дакументальны фільм, зняты ў 1971 годзе польскім кінарэжысёрам Кшыштафам Кеслёўскім[1][2].
Перад ралі | |
---|---|
польск.: Przed rajdem | |
Жанр | дакументальны |
Рэжысёр | Кшыштаф Кеслёўскі[1] |
Сцэнарыст | Кшыштаф Кеслёўскі |
У галоўных ролях |
|
Аператар | Пётр Квяткоўскі, Яцэк Петрыцкі[1] |
Кінакампанія | Студыя дакументальных фільмаў |
Працягласць | 15 хв. 9 с.[1] |
Краіна | |
Мова | польская |
Год | 1971 |
IMDb | ID 0067626 |
Апісанне фільма
правіцьФільм уяўляе сабой справаздачу з дзесяці дзён падрыхтоўкі вядучага польскага гоншчыка Кшыштафа Камарніцкага да ралі Монтэ-Карла 1971 года. Гоншчык змагаецца з тэхнічнымі недахопамі аўтамабіля Polski Fiat 125p , але, у рэшце рэшт, так і не заканчвае гонку. Фільм з’яўляецца алегорыяй прамысловых і эканамічных праблем краіны[1][2].
Зноскі
правіць- ↑ а б в г д Kieślowski on Kieślowski 1993, p. 240.
- ↑ а б Documentaries & Short Films by Krzysztof Kieslowski (англ.). Польскі інстытут культуры ў Нью-Ёрку. Праверана 25 жніўня 2018.
Літаратура
правіць- Krzysztof Kieślowski, Danusia Stok. Kieślowski on Kieślowski / Edited by Danusia Stok. — London: Faber and Faber, 1993. — xxiii, 268 p. — ISBN 0-571-16733-0.
Спасылкі
правіць- Перад ралі на YouTube
- Перад ралі на сайце «Internet Movie Database» (англ.) (на 25.08.2018)
- Перад ралі на сайце «AllMovie.com»
- Перад ралі на сайце «FilmWeb.pl» (на 25.08.2018)
- Перад ралі ў інтэрнэт-базе польскага кіно «FilmPolski.pl»