Пераклады Бібліі на латышскую мову

Пераклады Бібліі на латышскую мову — пераклады Бібліі, выкананыя ў розныя гістарычныя перыяды рознымі аўтарамі з мэтай перакладу на латышскую мову.

Гісторыя

правіць

1685 годам датуецца пераклад Бібліі на латышскую мову. Гэты пераклад быў выканаў лютэранскі пастар Іаган Эрнст Глюк.

Пераклад паводле Іагана Эрнста Глюка неаднаразова перавыдаваўся. У другой палове XX стагоддзя ён падвяргаўся перагляду (1931 год), быў надрукаваны ў другой палове гэтага ж стагоддзя (1965 год) Аб'яднанымі біблейскімі таварыствамі ў Лондане. Галоўным рэдактарам з'яўляўся прафесар Эрнестс Блэсэ. У гэтым перакладзе выкарыстоўваліся традыцыйныя спалучэнні і літары ch і ŗ даваеннай Латвіі і латышоў у выгнанні.

У 1995 годзе Латвійскае біблейскае таварыства (LBB) распачала працу над новым перакладам Бібліі — Евангеллі і Дзеянні (у 1999 годзе), а таксама ўвесь Новы Запавет (у 2007 годзе). Выдавецкі дом «Zinātne» (бел.: «Навука») выпусціў шэраг кніг Старога Запавету ў некалькіх выданнях, між тым як пераклад Старога Запавету паводле LBB па-ранейшаму рыхтуецца да публікацыі. У 2005 годзе Латвійскім Біблейскім Таварыствам былі выдадзены Другакананічныя кнігі.