Перасопніцкае Евангелле

Перасопніцкае Ева́нгелле — рукапісны помнік мастацтва XVI стагоддзя, напісаны на заходне-ўкраінскім дыялекце[1] старабеларускай мовы[2]. Перасопніцкае Евангелле — духоўны помнік і нацыянальны сімвал, на якім, прыступаючы да выканання сваіх абавязкаў, Прэзідэнты Украіны даюць прысягу свайму народу.

Перасопніцкае Евангелле. 15561561
Матэрыял Пергамент
Нацыянальная бібліятэка Украіны, Кіеў
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Лёс рукапісу

правіць

Створанае ў 1556—1561 гадах сынам пратапопа Міхаілам Васілевічам і архімандрытам Прачысценскага манастыра Рыгорам, якія пачалі працу ў мястэчку Заслаў (цяпер у Хмяльніцкай вобласці), а завяршылі ў Перасопніцы (цяпер у Ровенскай вобласці). Заказала кнігу княгіня Анастасія Заслаўская (нар. Гальшанская)[3][4][5].

З часу свайго заканчэння рукапіс захоўваўся ў Перасопніцкім манастыры. З 1600 да 1701 гады гістарычных звестак пра кнігу не захавалася. 17 красавіка 1701 года гетман Украіны Іван Мазепа падараваў Евангелле Пераяслаўскаму кафедральнаму сабору. З 1799 года захоўвалася ў бібліятэцы Пераяслаўскай семінарыі, пазней — у Палтаўскай семінарыі, у Палтаўскім гісторыка-краязнаўчым музеі, у запаведніку «Кіева-Пячэрская лаўра». З 24 снежня 1948 года — у аддзеле рукапісаў Бібліятэкі АН УССР (цяпер Нацыянальная бібліятэка Украіны імя Вярнадскага), дзе знаходзіцца і зараз.

У навуковы абарот рукапіс трапіў у 1830-х гадах, калі ў бібліятэцы Пераяслаўскай семінарыі яго знайшоў былы вучань, выдатны ўкраінскі навуковец Восіп Бадзянскі. Новае паўнакроўнае жыццё дала Евангеллю Іна Чапіга, старшы навуковы супрацоўнік Інстытута ўкраінскай мовы, якая больш за 20 год жыцця прысвяціла вывучэнню помніка.

Пачынаючы з 1991 года, стала традыцыяй падчас прысягі Прэзідэнта Украіны на вернасць народу разам з Канстытуцыяй і Актам абвяшчэння незалежнасці Украіны класці Перасопніцкае Евангелле як сімвалічную духоўную святыню.

Матэрыял, выкананне

правіць
   
Старонкі з Перасопніцкага Евангелля.

Перасопніцкае Евангелле — велічная кніга вагой 9,3 кг, напісаная чорнымі чарніламі і кінавар'ю (чырвонай фарбай) познім уставам на пергамнце фарматам 38×24 см. Кніга складаецца з 482 аркушаў. У рукапісе існуе «дробнае пісьмо», якім напісаныя ўсе пасляслоўі, заметкі, прыпіскі і г. д. Рукапіс багата арнаментаваны, аздоблены высокамастацкімі шматколернымі застаўкамі і мініяцюрамі. Па прыгажосці і багацці афармлення Перасопніцкае Евангелле не мае роўных сярод украінскіх рукапісаў[6][7].

Мовазнаўчае значэнне

правіць

Рукапіс змяшчае ўнікальны матэрыял для вывучэння гісторыі стараўкраінскай мовы і ўзаемадзеяння размоўнага і кніжных элементаў літаратурна-пісьмовай мовы XVI стагоддзя. У рукапісе выразна праступаюць рысы народнай мовы, на фанетычным узроўні — наяўнасць народнаразмоўных фанетычных рыс, пераход о, е ў і ў і , на марфалагічным узроўні засведчана вялікая варыятыўнасць за кошт канчаткаў, уласцівых жывому маўленню.

Размоўная лексіка ўведзена ў тэкст пераважна з дапамогай глосаў[8]. Глосы, як правіла, прастаўленыя ў Евангеллі разам са словамі арыгінала, але абрамляюцца «прамавугольнікамі»; выпісаныя асобна «дробным» пісьмом. Гэта пераважна стараславянскія словы (напрыклад, «чресла» — сцёгны, «бдѣти» — не спаць), але ёсць і простыя тлумачальныя глосы для стараўкраінскіх слоў («стрѣха» — дах, «праз збожа» — праз узворванне і г. д.).

Факсіміле

правіць

У 2001 годзе Інстытутам украінскай мовы НАН Украіны зроблена факсімільнае выданне Евангелля з навуковай апрацоўкай — упарадкаваннямі, даследаваннямі, словапаказчыкамі. Агульны тыраж кнігі склаў 500 асобнікаў[9]. Другі раз факсімільнае выданне Евангелля зроблена ў 2008 годзе Украінскай Праваслаўнай Царквой Маскоўскага патрыярхату, тыраж — 1000 асобнікаў[10][11].

Зноскі

правіць
  1. Далей у тэксце, для зручнасці напісання, — стараўкраінская мова.
  2. У айчыннай гісторыяграфіі прынята ўжываць назву старабеларуская мова.
  3. Перасопніцкае Евангелле, Арк. 481,482.
  4. Перасопніцкае Евангелле, Арк. 3, 20.
  5. Пересопницьке Євангеліє Архівавана 29 чэрвеня 2014. на Офіційному вэб-сайті Культурно-археологічного центру «Пересопниця». (укр.)
  6. Відкриття століття! Ми знаємо автора мініатюр «Пересопницького Євангелія»! // Сайт «Politiko» Архівавана 14 ліпеня 2014. (укр.)
  7. Лев Скоп. Майстер мініатюр Пересопницького Євангелія — Федуско, маляр із Самбора. — Коло: Дрогобич, 2011 (укр.)
  8. Глос — тлумачэнне незразумелых слоў у тэксце (звычайна непасрэдна).
  9. Василь Глинчак. Книга Присяги. Пересопницьке Євангеліє — відоме і невідоме. (укр.)
  10. Максим Сидоренко. У столиці презентовано факсимільне видання «Пересопницького Євангелія» Архівавана 8 кастрычніка 2011.. (укр.)
  11. Сайт міста Буча. (укр.)

Літаратура

правіць
  • Пересопницьке Євангеліє (1556—1561) / Дослідження. Транслітерований текст. Словопокажчик. — Київ, 2001. 703 с.
  • Лев Скоп. Майстер мініатюр Пересопницького Євангелія Федуско, маляр зі Самбора. — Дрогобич: Коло, 2011.

Спасылкі

правіць