Ператокі
вёска ў Стаўбцоўскім раёне Мінскай вобласці Беларусі
Перато́кі[1] (трансліт.: Pieratoki, руск.: Перетоки) — вёска ў Стаўбцоўскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Старасвержанскага сельсавета.
Вёска
Ператокі
|
Гісторыя
правіцьУ 1940—1964 гадах цэнтр Ператоцкага сельсавета[2]. Да 30 кастрычніка 2009 года вёска ўваходзіла ў склад Навасвержанскага сельсавета[3], пасля — у складзе Залужскага сельсавета, які ў 2011 годзе быў перайменаваны ў Старасвержанскі.
У 2009 г. вёска налічавала 330 жыхароў, у 2013 г. — 288 жыхароў, у 2019 г. — 262 жыхары.
Штучны вадаём (урочышча «Перцы»).
На вясковых могілках знаходзіцца братэрская магіла дзесяці падпольшчыкаў, растраляных 2 ліпеня 1942 года нямецкімі акупантамі[4].
Вядомыя асобы
правіць- Віктар Ануфрыевіч Кобрык (1929—2008) — вучоны, дацээнт.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ Рашэнне выканкома Мінскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 4 студзеня 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 6 (1046).
- ↑ Решение Минского областного Совета депутатов от 30 октября 2009 г. № 219 Об изменении административно-территориального устройства Минской области
- ↑ Братская могила подпольщиков (на кладбище д. Перетоки) Архівавана 13 мая 2015. (руск.)
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх