Першасны туберкулёзны комплекс
Першасны туберкулёзны комплекс (ПТК, комплекс Гона) узнікае пры першасным заражэнні на туберкулёз. Звычайна сустракаецца ў дзіцячым узросце, значна радзей у дарослых. Пасля інфікавання ўзбуджальнікам Mycobacterium tuberculosis у альвеолах утвараюцца адзінкавыя або множныя ачагі размнажэння ўзбуджальніка з развіццём гранулематознага запалення (так званы першасны ачаг, ачаг Гона ).
Неўзабаве ў працэс залучаюцца лімфатычныя сасуды і рэгіянальныя лімфатычныя вузлы кораня лёгкага . З іх дапамогай фарміруецца першасны туберкулёзны комплекс, у якім працякаюць казеозныя змены.
Сімптомы і цячэннеПравіць
Цячэнне вострае і падвострае. Характэрных клінічных сімптомаў не маецца, што можа справакаваць няправільную пастаноўку дыягназу грыпу, пнеўманіі і г д. Над паражанай легачнай тканкай — звычайныя для пнеўманіі змены. Павялічаная ХСЭ . Тэмпература можа быць фебрыльнай і малой субфебрыльнай . У макроце або прамыўных водах мікабактэрыі туберкулёзу вызначаюцца рэдка.
У далейшым комплекс Гона ў большасці выпадкаў атачаецца злучальнатканкавай капсулай, абвапноўваецца і фібразуецца з фарміраваннем так званага «рэшткавага першаснага комплексу»[1].
ДыягностыкаПравіць
Падставай для дыферэнцыяльнага дыягназу з’яўляюцца гіперрэгічныя рэакцыі на туберкулін і вынікі рэнтгеналагічнага даследавання.
Рэнтгеналагічная карцінаПравіць
У пачатковым перыядзе павялічаных лімфатычных вузлоў можа не вызначацца, а ў лёгачнай тканцы выяўляецца круглявае зацямненне малой інтэнсіўнасці. У далейшым інтэнсіўнасць зацямнення нарастае, яго форма становіцца грушападобнай або трохкутнай з выразнай «дарожкай» (лімфангіт), якая вядзе да кораня лёгкага . Другая цень размяшчаецца ў корані, у зоне лімфадэнапатыі . Корань лёгкага павялічаны, неструктурны, а мяжа яго мае круглявыя абрысы. Пасля рэгрэсіі актыўнага паталагічнага працэсу ў праекцыі існавалых раней ачагоў туберкулёзнага паражэння легачнай тканкі і лімфатычных вузлоў выяўляюцца інтэнсіўныя ачаговыя цені кальцытанаў (рэшткавы туберкулёзны комплекс).
Зноскі
- ↑ Гона Очаг (руск.). Большая Медицинская Энциклопедия . Архівавана з першакрыніцы 19 чэрвеня 2012. Праверана 19 студзеня 2012.
ЛітаратураПравіць
- Справочник по клинической хирургии / Под ред. проф. В. И. Стручкова. — М.: «Медицина», 1967. — 520 с.