Лімфангіт (ад лімфа і стар.-грэч.: ἀγγεῖον — «сасуд») (лімфангаіт, накардыёз скурна-лімфатычны) — запаленне лімфатычных сасудаў  (руск.).

Лімфангіт
МКХ-10 I89.189.1
МКБ-10-КМ I89.1
МКХ-9 457.2457.2
МКБ-9-КМ 457.2[1][2]
DiseasesDB 29093
MedlinePlus 007296
eMedicine ped/1336 
MeSH D008205
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Прычыны захворвання правіць

Лімфангіт можа развіцца пры запаленні скуры і слізістых абалонак і інш., калі інфекцыя распаўсюджваецца з токам лімфы па напрамку да лімфатычных вузлоў. Узбуджальнікі працэсу — стрэптакокі, стафілакокі, кішачная палачка  (руск.) і інш. — пранікаюць з міжтканкавых шчылін запалёнай вобласці ў адводзячыя павярхоўныя, а затым і глыбокія лімфатычныя сасуды.

Цячэнне захворвання правіць

Пры лімфангіце паражаецца ўся сценка сасуда, у прасвет яго выпадаюць згусткі фібрыну  (руск.), што перапыняе ток лімфы (мае значэнне для адмежавання запалення). Лимфангіт выяўляецца вузкімі чырвонымі палосамі на скуры. Пры некаторых формах у галіне палос развіваюцца ўшчыльненне і хваравітасць. Адначасова павышаецца тэмпература цела, з’яўляюцца дрыжыкі, пагаршаецца агульнае самаадчуванне. Пры лімфангіце глыбокіх сасудаў назіраюцца ацёк, хваравітасць. Хранічны лімфангіт характарызуецца закаркаваннем лімфатычных параток з утварэннем ацёкаў.

Лячэнне правіць

Ліквідацыя першаснага ачага, спакой паражанай часткі цела, фізіятэрапеўтычныя працэдуры, кампрэсы  (руск.), антыбіётыкі. Пры хранічным лімфангіце — фізіятэрапія  (руск.), гразелячэнне  (руск.), радыётэрапія  (руск.).

Прафілактыка правіць

Своечасовае лячэнне запаленчых, траўматычных і іншых ачагоў.

Зноскі

  1. Disease Ontology — 2016. Праверана 15 мая 2019.
  2. Monarch Disease Ontology release 2018-06-29 — 2018-06-29 — 2018. Праверана 28 ліпеня 2018.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць