Першая кніга Макавеяў

Першая кніга Макавеяў у праваслаўі і каталіцызме ўваходзіць у склад Старога Запавету, але адсутнічае ў Яўрэйскай Бібліі (Танаху) і не ўваходзіць у Стары Запавет у пратэстантызме[1]. У Рускай праваслаўнай царкве і каталіцызме адносіцца да другакананічных кніг, у іўдаізме і пратэстантызме — да апокрыфаў.

Першая кніга Макавеяў (Α΄ Μακκαβαίων)

Выява ліста з пералікам анатаваных другакананічных кніг. Кнігі Макавеяў прыведзены апошнімі ў спісе.
Раздзел: Гістарычныя
Мова арыгінала: старажытнаяўрэйская, старажытнагрэчаская
Папярэдняя (праваслаўе): Кніга прарока Малахіі
Наступная: Другая кніга Макавеяў
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Была напісана на рубяжы 2 — 1 ст. да н.э. на яўрэйскай мове, але захавалася толькі ў грэчаскім перакладзе. У ёй пасля кароткіх заўваг пра заваяванні Аляксандра Македонскага і паказу страшнага ганення сірыйскага цара Антыёха IV на яўрэяў і іх рэлігію далей паведамляецца аб паўстанні іўдзейскага свяшчэнніка Матафі ў абарону сваёй веры і бацькаўшчыны, а потым апісваюцца подзвігі яго сыноў Іуды, Іанафана і Сімона Макавеяў. Аўтар гэтай кнігі быў выразнікам інтарэсаў найбольш агрэсіўнай групы іудзейскай знаці, якая падтрымлівала заваёўніцкую палітыку Макавеяў.[2]

Зноскі

  1. Д. Г. Добыкин. Лекции по введению в Священное Писание Ветхого Завета. — Санкт-Петербург.: Санкт-Петербургская православная духовная академия, 2012.
  2. Скарына Ф. Творы:... С. 156.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць