Сайт "Першы" – заснаваны ў студзені 2024 года. Выдаўцом з'яўляецца прыватнае вытворча-гандлёвае ўнітарнае прадпрыемства "Медыя-Ганцавічы", якое выдавала газету "Ганцавіцкі час".

Асноўны накірунак сайта 1pr.by – навіны Брэсцкай вобласці і галоўныя навіны Беларусі. Таксама перыядычна друкуюцца матэрыялы аб цікавых людзях у рэгіёнах, беларусах, якія жывуць за мяжой краіны. У рубрыках для пенсіянераў, грыбнікоў, рыбаловаў, аўтааматараў, дальнабойшчыкаў – тэмы, якія звязаны з гісторыямі людзей.

Інтэрнэт-рэсурс "Першы" дае права на плюралізм меркаванняў і свабоду слова. Галоўныя прынцыпы інтэрнэт-выдання – аб'ектыўнасць, дакладнасць і нормы этыкі.