Пескаўскі сельсавет (Мастоўскі раён)

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Мастоўскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі

Пе́скаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мастоўскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 г. вёска) Пескі.

Пескаўскі сельсавет
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Уваходзіць у Мастоўскі раён
Уключае 28 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Пескі
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2009) 1 188
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 4

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Мастоўскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. З 6 студзеня 1965 года ў Мастоўскім раёне. 28 жніўня 2013 года далучана тэрыторыя скасаванага Пацавіцкага сельсавета (аграгарадкі Вялікая Рагозніца і Пацавічы, вёскі Боркі, Войдзевічы, Забалацце, Лаўры, Ліхінічы, Логнавічы, Лявонавічы, Малая Рагозніца, Парфенавічы, Самуйлавічы Горныя, Самуйлавічы Дольныя) і частка скасаванага Зарудаўеўскага сельсавета (аграгарадок Зарудаўе, вёскі Агароднікі, Бялавічы, Дамянішкі, Міжава, Старына)[1].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (9 населеных пунктаў) — 1188 чалавек[2], з іх 56,0 % — палякі, 38,9 % — беларусы, 3,4 % — рускія[3].

Зноскі

ЛітаратураПравіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.