Песня (скульптура)

Песня — адна са славутасцей Масквы, усталяваная ў 1958 годзе на Цвятным бульвары, перажыўшы перад гэтым шматлікія выстаўкі. З'яўляецца яркім узорам сацыялістычнага рэалізму[1].

Помнік
Песня
руск.: Песня
55°46′09″ пн. ш. 37°37′19″ у. д.HGЯO
Краіна  Расія
Горад Масква
Скульптар Міхаіл Бабурын
Дата заснавання 1958
Матэрыял бронза
Map

Гісторыя правіць

Скульптура «Песня» была адкрыта на Цвятным бульвары у 1958 годзе. Манумент неаднаразова з'яўляўся на выстаўках як на радзіме свайго аўтара, Міхаіла Фёдаравіча Бабурына, гэтак і за мяжой[2]. Стваральнік кампазіцыі ўзнагароджаны залатым медалём Акадэміі мастацтваў СССР, якая лічылася найвышэйшай узнагародай акадэміі[1]. За экспанаванне «Песні» На Брусельскай Сусветнай выстаўцы 1958 года Бабурын ізноў атрымаў медаль найвышэйшай пробы[1].

Апісанне правіць

Тры маладыя моцныя сялянкі, адлюстраваныя ў поўны ўзрост, вяртаюцца з сенажаці дамоў, пра што сведчаць інструменты за іх плячамі. З мэтай прабавіць шлях, забыўшыся пра цяжкі працоўны дзень, дзяўчыны спяваюць, магчыма, адну з любых песень. Апрануты яны вельмі характэрна для сярэдзіны XX стагоддзя: адзенне іх свабоднае, падол спадніц завязаны ў вузел[1]. Дзякуючы таму, што гераіні размясціліся пад шатамі дрэў, ствараецца ўражанне, што яны спыніліся для адпачынку[2]. Выглядае скульптура даволі недагледжана, і з-за сваёй кампазіцыі служыць добрым матэрыялам для фатаграфіі[1].

Зноскі

  1. а б в г д Памятник «Песня»(недаступная спасылка). Информационный портал 2do2go. Архівавана з першакрыніцы 26 ліпеня 2015. Праверана 25 ліпеня 2015.
  2. а б "Песня" на Цветном бульваре. Культурный туризм. Праверана 25 ліпеня 2015.