Пладаводства
галіна раслінаводства
Пладаво́дства — галіна раслінаводства[1], якая аб’ядноўвае праблемы, звязаныя з вывучэннем біялогіі і экалогіі пладовых раслін, вытворчасці пладоў, пасадачнага матэрыялу зярняткавых, костачкавых, ягадных, арэхаплодных, рэдкіх і дэкаратыўных культур.
Напрамкі даследаванняў
правіцьНапрамкі даследаванняў:
- Біялагічныя асаблівасці сартоў пладовых раслін, іх гаспадарчых прыкмет і ўласцівасцяў ў сувязі з абгрунтаваннем іх размяшчэння па зонах; распрацоўка сістэм і асобных прыёмаў агратэхнікі.
- Біялагічныя асновы размнажэння пладовых культур, распрацоўка асобных прыёмаў і тэхналагічных цыклаў вырошчвання пасадачнага матэрыялу.
- Распрацоўка навуковых асноў агратэхнічных сістэм і прыёмаў, якія падвышаюць устойлівасць пладовых культур да неспрыяльных умоў асяроддзя.
- Распрацоўка метадаў і прыёмаў кантролю за сартавымі прыкметамі і якасцю пасадачнага матэрыялу ў працэсе яго вырошчвання ў адкрытым і закрытым грунце.
- Абгрунтаванне структуры і канструкцый пладовых насаджэнняў інтэнсіўнага тыпу. Распрацоўка сістэм мерапрыемстваў і асобных прыёмаў закладкі пладовых садоў, ягадных плантацый (выбар і ацэнка месца, перадпасадачная падрыхтоўка глебы, арганізацыя тэрыторыі, размяшчэнне і да таго падобнае).
- Вывучэнне сістэм і асобных прыёмаў вырошчвання высокіх устойлівых ураджаяў пладовых і ягадных культур высокай якасці (сістэмы ўтрымання глебы, угнаення, абрашэнне, фарміраванне і абрэзка крон дрэў і да таго падобнае).
- Распрацоўка эфектыўных тэхналогій уборкі ўраджаю пладовых і ягадных культур.
- Комплексная ацэнка сартоў інтэнсіўных насаджэнняў і іх сартавая агратэхніка.
- Распрацоўка методык навуковых даследаванняў з пладовымі, ягаднымі, малапашыранымі і дэкаратыўнымі культурамі.
- Распрацоўка навуковых асноў і эфектыўных тэхналогій кветкаводства, дэкаратыўнага садаводства, ландшафтнай архітэктуры.
- Распрацоўка навуковых асноў і практычнага прымянення тэхналогій вырошчвання экалагічна чыстай прадукцыі пладовых і ягадных культур.
Зноскі
Літаратура
правіць- Пладаво́дства // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 584. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.