Плошча Дзяржаўнага Сцяга (Баку)

плошча ў Баку

Плошча дзяржаўнага сцяга (азерб.: Dövlət Bayrağı Meydanı) — плошча ў сталіцы Азербайджана горадзе Баку, на якой размешчаны дзяржаўны сцяг Азербайджанскай Рэспублікі.

Плошча дзяржаўнага сцяга ў Баку

Гісторыя правіць

1 верасня 2010 года ў Баку адбылося ўрачыстае адкрыццё Плошчы дзяржаўнага сцяга, на якой быў узняты сцяг Азербайджана. Флагшток на плошчы дзяржаўнага сцяга і з моманту ўстаноўкі да мая 2011 года, калі ў Душанбэ дабудавалі 165-метровы сцягшток, лічыўся самым высокім у свеце і быў уключаны ў Кнігу рэкордаў Гінеса.

Апісанне правіць

Плошча займае тэрыторыю 60 гектараў, а верхняя яе частка складае 31 тысячу квадратных метраў. Вышыня сцягштока — 162 метра, дыяметр у падножжа — 3,2 метра, а ў верхняй частцы — 1,09 метра. Агульная вага канструкцыі — 220 тон. Шырыня сцяга складае 35 метраў, даўжыня — 70 метраў, агульная плошча — 2450 квадратных метраў, а вага — прыкладна 350 кілаграмаў. Будаўніцтва плошчы абышлося прыкладна ў 32 мільёны долараў.

Дзякуючы прымяненню найноўшых тэхналогій, сцягшток можа вытрымліваць ўздзеянне ветру хуткасцю да 58 м/с (209 км/г). Аднак, у тыя дні, калі хуткасць ветру перавышае 20 м/с, сцяг мусіць быць спушчаны. Па разліках распрацоўшчыкаў, колькасць такіх дзён у Баку не перавышае 40—50 у год.

На плошчы таксама намаляваны дзяржаўныя сімвалы — герб, тэкст гімна і карта Азербайджана, якія выкананыя з пазалочанай бронзы, а таксама створаны Музей дзяржаўнага сцяга.