Плошча Згоды
Плошча Згоды (фр. Place de la Concorde) — цэнтральная плошча Парыжа і выдатны помнік горадабудаўніцтва эпохі класіцызму. Другая па велічыні ў Францыі (пасля плошчы des Quinconces у Бардо).
Плошча Згоды Елісейскія Палі, квартал Мадлен | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Краіна | |
Горад |
|
Працягласць |
|
Шырыня | 210 м[3] |
Назва ў гонар | Канкордзія |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіцьПлошча імя Людовіка XV была разбіта паміж Елісейскімі палямі (з захаду) і садам палаца Цюільры (з усходу) па заказу самога караля яго першым архітэктарам Габрыэлем у 1755 г. Першапачаткова ўяўляла сабой акружаны ровам васьмівугольнік, па вуглах якога стаялі восем алегарычных статуй, якія сімвалізавалі галоўныя гарады Францыі. Пасярэдзіне плошчы ўсталявалі конную статую Людовіка XV працы Бушардона і Пігаль.
З паўночнага боку былі ўзведзены элегантныя будынкі Марскога міністэрства і атэль дэ Крыён. У 1787-90 гг. праз Сену быў перакінуты мост Згоды, які на процілеглым беразе ўпіраецца ў будынак Нацыянальнага сходу (былы Бурбонскі палац).
Гл. таксама
правіцьЗноскі
- ↑ base Mérimée — ministère de la Culture, 1978.
- ↑ а б archINFORM — 1994. Праверана 31 ліпеня 2018.
- ↑ а б http://www.v2asp.paris.fr/commun/v2asp/v2/nomenclature_voies/Voieactu/2262.nom.htm
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Плошча Згоды