Бурбонскі палац
Бурбонскі палац (Palais Bourbon) — месца пасяджэнняў Нацыянальнай асамблеі Францыі ў Парыжы, на левым беразе Сены, на набярэжнай Арсэ, прама насупраць царквы Мадлен і плошчы Згоды, з якой ён злучаны мостам Згоды.
Славутасць | |
Бурбонскі палац | |
---|---|
фр.: Palais Bourbon | |
![]() | |
48°51′43″ пн. ш. 2°19′07″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Архітэктурны стыль | класіцызм |
Архітэктар | П’ер Кайто[d][2], Ларэнца Джардзіні[d][3], Рабер дэ Кот[d][4][3], Жан Абер[d][5][6], Жан Абер[d][2] і Jacques Gabriel[d][2] |
Дата заснавання | 1722 |
Сайт | assemblee-nationale.fr (фр.) |
![]() |
Будаваўся ў 1722-28 гадах па праекце Ларэнца Джардзіні пад наглядам Жака Габрыэля як hôtel particulier (сталічны асабняк) узаконенай дачкі Людовіка XIV і маркізы дэ Мантэспан — герцагіні Луізы-Франсуазы Бурбонскай. У 1756 г. выкуплены ў казну Людовікам XV, затым адчужаны на карысць наследніка герцагіні, прынца Кондэ, які замовіў Суфло пашырэнне палаца ў стылі класіцызму.
У гады Французскай рэвалюцыі асабняк быў нацыяналізаваны і выкарыстоўваўся (з 1798 года) для пасяджэнняў Савета пяцісот. Пры Напалеонаўскай перабудове Парыжа ў духу ампіра перад палацам быў узведзены манументальны порцік накшталт рымскага храма, які калькіруе падобны франтон царквы Мадлен на процілеглым боку Сены. Будаўніцтвам фасада займаўся ў 1803-07 гг. Бернар Пае. Рэстаўрацыя Бурбонаў вярнула палац ранейшым гаспадарам, аднак ужо ў 1827 годзе ён быў за астранамічную суму выкуплены дзяржавай для размяшчэння парламента.
У сувязі з новай функцыяй спатрэбілася пераафармленне інтэр’ераў. Над порцікам узвышаецца франтон з алегарычныя сюжэтам, выкананым у 1842 годзе скульптарам Карто. Іншыя алегарычныя барэльефы выкананы Рудам і Прадзье на крылах будынка. Будучы дэпутат Дэлакруа ўпрыгожыў памяшканне палацавай бібліятэкі «Гісторыяй цывілізацыі» (1838—1845); там жа ўстаноўлены Гудонавы бюсты Дзідро і Вальтэра.
Гл. таксама
правіць- Люксембургскі палац — другі парламенцкі будынак у Парыжы
- Елісейскі палац — рэзідэнцыя Прэзідэнта
- Codex Borbonicus — скарб Бурбонскай бібліятэкі
Зноскі
- ↑ archINFORM — 1994. Праверана 30 ліпеня 2018.
- ↑ а б в PSS / Palais Bourbon (Paris, France) Праверана 3 сакавіка 2025.
- ↑ а б Architecture in France in the Eighteenth Century — New Haven, London: Yale University Press, 1995. — P. 55. — ISBN 0-300-06013-0
- ↑ Neuman R. Robert de Cotte and the Perfection of Architecture in Eighteenth-Century France — Chicago, London: University of Chicago Press, 1994. — P. 145–148. — ISBN 0-226-57437-7
- ↑ Ayers A. The Architecture of Paris: An Architectural Guide — 1 — Stuttgart, London: Edition Axel Menges, 2004. — P. 136. — ISBN 3-930698-96-X
- ↑ Aubert, Jean // The Dictionary of Art / J. Turner — 1 — London, New York: Macmillan Publishers, Grove's Dictionaries, Inc., 1996. — Vol. 2. — P. 701. — ISBN 978-1-884446-00-9
Літаратура
правіць- Джованна Мажди. «Весь Париж» (2002)
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Бурбонскі палац