Эжэн Дэлакруа
Эжэ́н Фердына́нд Вікто́р Дэлакруа́ (фр.: Eugène Delacroix; 26 красавіка 1798, Сен-Марыс, каля Парыжа — 13 жніўня 1863, Парыж) — выбітны французскі жывапісец і графік эпохі рамантызму, творчасць мастака моцна паўплывала на ўзнікненне новага жывапіснага кірунку — імпрэсіянізму.
Эжэн Дэлакруа | |
---|---|
фр.: Eugène Delacroix | |
![]() Аўтапартрэт | |
Дата нараджэння | 26 красавіка 1798[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 13 жніўня 1863[4][1][…] (65 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Charles-François Delacroix[d] |
Род дзейнасці | дзеяч мастацтваў, мастак, аўтар дзённіка, літограф, фатограф |
Жанр | гістарычны жывапіс |
Вучоба | |
Мастацкі кірунак | рамантызм |
Уплыў | Pierre-Narcisse Guérin[d] |
Уплыў на | Joseph Guichard[d], Charles Cournault[d], Étienne-François Haro[d], Pierre Grivolas[d], Марыс Санд[d][10] і Gustave Lassalle-Bordes[d] |
Член у | |
Узнагароды | |
Подпіс |
![]() |
![]() |
ТворчасцьПравіць
Вучыўся ў П. Герэна (1816—22), зазнаў уплыў Т. Жэрыко. У Луўры вывучаў жывапіс старых майстроў (асабліва П. П. Рубенса), сучасны англійскі жывапіс (Дж. Констэбл).
Творам Э. Дэлакруа ўласціва акрэсленая грамадзянская пазіцыя, жыццёвасць вобразаў, дынамічнасць кампазіцый, экспрэсіўнасць мазка, насычаны каларыт з кантрастамі светлаценяў і колеру. Карціна «Разня на Хіясе» (1823—24) — водгук на сучасныя яму падзеі: паказаў пакуты грэкаў пад турэцкім ярмом і выказаў пратэст супраць жорсткасці і гвалту. Звяртаўся да твораў У. Шэкспіра, І. В. Гётэ, В. Скота і інш. («Таса ў доме звар'яцелых», 1824; «Смерць Сарданапала», 1827; «Забойства епіскапа Льежскага», 1829). У 1830 пад уздзеяннем Ліпеньскай рэвалюцыі ў Францыі напісаў карціну «Свабода, якая вядзе народ» («Свабода на барыкадах»). Аўтар твораў на тэмы Французскай рэвалюцыі 1789—99 і нацыянальнай гісторыі («Бітва пры Пуацье», 1830, і інш.). Пасля паездак у Алжыр і Марока напісаў па замалёўках з натуры шэраг карцін, прасякнутых своеасаблівасцю нацыянальнага быту («Алжырскія жанчыны», 1833—34, «Яўрэйскае вяселле ў Марока», 1839). Пісаў партрэты (аўтапартрэт: 1829; «Ф. Шапэн», 1838, і інш.), працаваў у галіне манументальнага жывапісу (размалёўкі Бурбонскага палаца ў Парыжы, 1833—47, і інш.).
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ 2,0 2,1 Eugène Delacroix
- ↑ Ferdinand Victor Eugène Delacroix — ministère de la Culture.
- ↑ L'Humanité — RF: 1998. — ISSN 0242-6870; 2496-8617
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118524461 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
- ↑ l'essentiel // L'Humanité — RF: 1998. — ISSN 0242-6870; 2496-8617
- ↑ artist list of the National Museum of Sweden — 2016.
- ↑ LIBRIS — 2012. Праверана 24 жніўня 2018.
- ↑ (unspecified title) Праверана 10 ліпеня 2019.
- ↑ https://wepa.unima.org/en/maurice-sand/
ЛітаратураПравіць
- Дэлакруа // БЭ ў 18 т. Т. 6. Мн., 1998.
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Эжэн Дэлакруа
- (руск.) Эжэн Дэлакруа, жыццё і творчасць
- Дэлакруа Эжэн. Карціны і біяграфія