Плошча Свабоды (Мінск)

(Пасля перасылкі з Плошча Свабоды, Мінск)

Плошча Свабоды — адна з цэнтральных плошчаў у Мінску, Беларусь, утворана ў пачатку XVI стагоддзя як адміністрацыйны, гандлёвы і культурны цэнтр горада. Размешчана на ўзвышаным беразе ракі Свіслач.

Плошча Свабоды
Мінск
Фатаграфія
Агульная інфармацыя
Краіна
Горад Мінск
Аўтобусныя маршруты 1, 69
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

 
Плошча ў 1918 годзе

Да 1860-х гадоў называлася Верхнім рынкам, да 1917 года — Саборнай плошчай. З 1917 па 1933 гг. насіла назву «Пляц Волі».

Плошча Свабоды лічылася цэнтральнай, але ў гады Вялікай Айчыннай вайны была моцна разбурана і страціла сваё значэнне.

На плошчы стаіць гарадская ратуша, адноўленая ў 2003 годзе па апошняму праекту (была пабудавана ў 1582 годзе, затым некалькі разоў перабудоўваўся і была знесена ў 1857 годзе), а таксама архікафедральны касцёл Імя Найсвяцейшай Дзевы Марыі (17001710 гады).

У цэнтры плошчы Свабоды да рэвалюцыі стаяў помнік Расійскаму імператару Аляксандру II вызваліцелю, створаны на добраахвотныя ахвяраванні мінчан.

Планіроўка плошчы правіць

 
Мікалай Тарасікаў. «Плошча Свабоды ў Мінску», 1940

Ансамбль плошчы правіць

 
Заходні бок плошчы

Мінская ратуша правіць

Cквер «Зялёны тэатр»[2] правіць

Архікафедральны касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі правіць

Царква Святога Духа правіць

 
Помнік Аляксандру II

На плошчы Свабоды, якая прылягае да вуліцы Інтэрнацыянальнай, за гарадской ратушай разбіты невялікі сквер. Беларускі этнограф і пісьменнік П. Шпілеўскі, які бываў у Мінску напачатку 50-х гадоў XIX стагоддзя, пісаў, што ў цэнтры плошчы

  … размешчаны невялікі круглы бульвар, абрамлены ў два шэрагі векавымі пірамідальнымі таполямі, якія ўтвараюць з сябе даволі цяністую алею, у сярэдзіне бульвара разведзены маленькі парк ці, правільней, кветнік. Бульвар наведваецца мінчукамі больш улетку, калі каля ратушы грае гарадская музыка: тым часам па вечарах абедзве алеі, круглая і папярочная, напаўняюцца лепшым светам гараджан і гараджанак, прыбраных не горш пецярбургскіх прыгажунь[3].  

Менавіта ў гэтым скверы ў студзені 1901 года быў адкрыты першы скульптурны помнік у Мінску — бюст Аляксандра II, на чорным гранітным пастаменце якога былі выбіты словы:

 
Помнік Аляксандру II у скверы
  Императору Александру II. Благодарные граждане города Минска. 1900 год
(бел.: Імператару Аляксандру II. Удзячныя грамадзяне горада Мінска. 1900 год)
 

З аднаўленнам Мінскай ратушы ў 2003 годзе сквер быў рэканструяваны: былі разбіты дзве авальныя алеі з высаджанымі пірамідальнымі таполямі, устаноўлены чыгунныя ліхтары і лаўкі.

Гл. таксама правіць

Зноскі

  1. GeoNames — 2005. Праверана 6 красавіка 2015.
  2. Схема культурна-гістарычнага цэнтра(недаступная спасылка)
  3. Улица Интернациональная Мінск стары і новы (руск.)

Спасылкі правіць