Повязь
«По́вязь» — зборнік апавяданняў і навел беларускіх сучасных аўтараў.[1] Выпуск выдання ажыццёўлены па заказе і пры фінансавай падтрымцы Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь укладальнікамі І. В. Саверчанка і Г. В. Марчук тыражом 2 000 экземпляраў.
Повязь | |
---|---|
![]() | |
Аўтар | розныя аўтары[d] |
Жанр | анталогія[d] |
Мова арыгінала | беларуская |
Выдавецтва | Мастацкая літаратура |
Выпуск | 2015 |
Старонак | 398 с. |
ISBN | 978-985-02-1679-3 |
ЗместПравіць
У кнізе змешчаны апавяданні і навелы сучасных беларускіх пісьменнікаў. Майстры мастацкага слова глыбока пранікаюць у розныя сацыяльныя сферы, адлюстроўваюць духоўны свет чалавека, спасцігаюць найважнейшыя законы развіцця грамадства. У зборнік увайшлі розныя паводле зместу апавяданні і навелы — дакументальныя, сацыяльныя, прыгодніцкія, гістарычныя, дэтэктыўныя, пейзажныя, лірычныя, філасофскія, трагічныя, сатырычныя, гумарыстычныя, містычныя, алегарычныя, фантастычныя, міфалагічныя і побытавыя.
Зноскі
- ↑ Весялуха, Марына. Экслібрыс "Звязды". Повязь творчых адкрыццяў , Звязда (28.01.2016 00:04). Праверана 15 чэрвеня 2021.
СпасылкіПравіць
- «Повязь. Зборнік»
- «Повязь» Архівавана 16 чэрвеня 2021.
- «Повязь» Архівавана 16 чэрвеня 2021.
- «Повязь»