По́дгаць[2] (трансліт.: Podhać, руск.: Подгать) — вёска ў Акцябрскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Ламавіцкага сельсавета.

Вёска
Подгаць
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Колькасць двароў
1
Насельніцтва
2[1] чалавек (2011)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375-2357
Паштовы індэкс
247302
Аўтамабільны код
3
Подгаць на карце Беларусі ±
Подгаць (Беларусь)
Подгаць
Подгаць (Гомельская вобласць)
Подгаць

Геаграфія правіць

Размяшчэнне правіць

За 20 км на поўдзень ад гарадскога пасёлка Акцябрскі, за 225 км ад Гомеля, за 15 км ад чыгуначнай станцыі Рабкор, размешчанай на чыгунцы Бабруйск — Рабкор, адгалінаванні лініі АсіповічыЖлобін.

Гідраграфія правіць

На поўначы меліярацыйны канал.

Экалогія і прырода правіць

Вакол вёскі лес.

Транспартная сетка правіць

Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Акцябрскі — Азарычы.

Інфармацыя правіць

Планіроўка складаецца з кароткай шыротнай вуліцы. Жылыя хаты драўляныя, сядзібнага тыпу. Аўталаўка.

Гісторыя правіць

Па пісьмовых крыніцах вядомая з XIX стагоддзя як хутар у Рудабельскай воласці Бабруйскага павета Мінскай губерні. На 1925 год у Граб'ёўскім сельсавеце Азарыцкага раёна Мазырскай акругі. У 1930 годзе арганізаваны калгас. Падчас Вялікай Айчыннай вайны нямецкія акупанты ў красавіку 1942 года цалкам спалілі вёску і забілі 28 жыхароў. 10 жыхароў загінулі на фронце.

Насельніцтва правіць

Колькасць правіць

  • 2011 год — 1 двор, 2 жыхары.

Дынаміка правіць

  • 1897 год — 8 двароў, 66 жыхароў (паводле перапісу).
  • 1908 год — 14 двароў, 83 жыхары.
  • 1917 год — 123 жыхары.
  • 1925 год — 24 двары.
  • 1940 год — 38 двароў, 142 жыхары.
  • 1959 год — 96 жыхароў (паводле перапісу).
  • 1997 год — 8 двароў, 13 жыхароў.
  • 2004 год — 5 двароў, 7 жыхароў.

Вядомыя ўраджэнцы правіць

Зноскі

  1. Даныя сельсавета на 1 студзеня 2011 года
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).

Літаратура правіць

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0
  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Акцябрскага р-на. — Мн.: БЕЛТА, 1997. — 478 с. ISBN 985-6302-03-X

Спасылкі правіць