Покрашаўскі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Слуцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі

По́крашаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Слуцкага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Покрашава.

Покрашаўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Слуцкі раён
Уключае 9 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Покрашава
Дата ўтварэння 26 лютага 1932
Насельніцтва (2019) 1 408
Покрашаўскі сельсавет на карце
Тэлефонны код 1795
Код аўтам. нумароў 5

Утвораны 26 лютага 1932 года як Покрашаўскі нацыянальны польскі сельсавет у складзе Слуцкага раёна БССР. 20 лістапада 1934 года рэарганізаваны ў беларускі сельсавет, з часткі сельсавета ўтвораны Замасцянскі нацыянальны польскі сельсавет. З 12 лютага 1935 года ў складзе Грэскага раёна, з 21 чэрвеня 1935 года Слуцкай акругі. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ў Грэскім раёне Мінскай вобласці. З 20 верасня 1944 года па 8 студзеня 1954 года ў складзе Бабруйскай вобласці. З 17 снежня 1956 года ў складзе Слуцкага раёна.

Паводле перапісу 2009 года насельніцтва сельсавета — 2287 чалавек[1], з іх 95,4 % — беларусы, 3,3 % — рускія, 0,6 % — украінцы[2]; паводле перапісу 2019 года — 1408 чалавек[3].

Зноскі

Літаратура правіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.