Польская сялянская партыя «Вызваленне»

Польская сялянская партыя «Вызваленне» (польск.: Polskie Stronnictwo Ludowe "Wyzwolenie", што часам перакладаецца як Польская народная партыя «Вызваленне») — палітычная партыя міжваеннага перыяду ў Польскай Рэспубліцы.

Польская сялянская партыя «Вызваленне»
Polskie Stronnictwo Ludowe "Wyzwolenie"
Дата заснавання 1915
Дата роспуску 1931
Штаб-кватэра
Краіна
Ідэалогія Аграрызм
Аграрны сацыялізм
Секулярызм

Партыя была створана ў 1915 годзе з некалькіх сялянскіх партый у Царстве Польскім. Польская сялянская партыя «Вызваленне» падтрымала майскі пераварот, але неўзабаве перайшла ў апазіцыю да Санацыі. У 1930 годзе ўвайшла ў кааліцыю партый Цэнтралеў. 15 сакавіка 1931 «Вызваленне» разам з іншымі сялянскімі партыямі ўвайшло ў аб'яднаную партыю «Странніцтва людовэ», Галоўную раду якой узначаліў Вітас. Вядомымі актывістамі партыі былі: Габрыэль Нарутовіч, Станіслаў Тугут[en], Томаш Начніцкі[pl], Максіміліян Маліноўскі[pl].

Спасылкі правіць