Польская чыгунка

дзяржаўнае прадпрыемства Польшчы

Польская чыгунка, афіцыйна Акцыянернае таварыства «Польская дзяржаўная чыгунка» (польск.: Polskie Koleje Państwowe S.A.), скарочана АТ «ПКП» (польск.: PKP S.A.) — польскае дзяржаўнае акцыянернае таварыства, асноўнай сферай дзейнасці якога з’яўляюцца перавозкі чыгуначным транспартам.

Польская чыгунка
польск.: Polskie Koleje Państwowe SA
Kompleks biurowy West Station 2021.jpg
Тып Акцыянернае таварыства
Заснаванне 24 верасня 1926
Заснавальнікі польская дзяржава ў асобе Рады міністраў Польшчы
Размяшчэнне 02-305, Польшча, Варшава, Іерусалімскія алеі, 142а
Галіна чыгуначны транспарт
Прадукцыя чыгуначны транспарт
Абарот
  • 9 676 000 000 zł (2009)
Колькасць супрацоўнікаў 2 250
Даччыныя кампаніі PKP Cargo[d], PKP Intercity[d], Kolejowa Oficyna Wydawnicza[d], PKP Linia Hutnicza Szerokotorowa[d], Хуткая гарадская чыгунка ў Труймясце, Polskie Koleje Linowe[d], ПКП Польскія чыгуначныя лініі[d], PGE Energetyka Kolejowa[d], TK Telekom[d], PKP Informatyka[d], Natura Tour[d] і CS Szkolenie i Doradztwo[d]
Сайт pkpsa.pl

Агульная характарыстыкаПравіць

Адзіным акцыянерам таварыства з'яўляецца Дзяржказначэйства, правы якога па акцыях ажыццяўляе Міністэрства дзяржаўных актываў. ПКП ажыццяўляе нагляд уласнасці за іншымі дачыннымі кампаніямі групы ПКП.

ПКП з'яўляецца адным з буйнейшых уладальнікаў нерухомасці ў Польшчы. Сярод іншых рэсурсаў кампаніі каля 100 тыс га зямлі і 57 тыс. будынкаў. Яго актывамі з'яўляюцца аб'екты, якія выконваюць функцыі, звязаныя з транспартным і пасажырскім абслугоўваннем (чыгуначныя вакзалы), а таксама выключна камерцыйная нерухомасць (у тым ліку гандлёвыя цэнтры).

Працягласць чыгунак у краіне складае 26 644 км, у тым ліку 24 287 км са стандартнай еўрапейскай каляінай 1435 мм і 2 357 км з каляінамі шырынёй 1520, 1000, 785, 750 і 600 мм. З агульнай працягласці дарог электрыфікавана 11 627 км. Пераважна электрыфікацыя праведзена на пастаянным току 3 кВ.

Асноўныя станцыі і вузлы: Варшава, Ольштын, Катавіцы, Уроцлаў, Гданьск, Кракаў, Люблін.

Паміж Польшчай і Швецыяй дзейнічае чыгуначная паромная пераправа праз Балтыйскае мора.

ГісторыяПравіць

  • 1919–1926 — Міністэрства чыгунак непасрэдна кіравала чыгуначнай інфраструктурай
  • 1926–1939 — польская чыгунка кіравалася Міністэрствам камунікацый
  • 1926 — стварэнне дзяржаўнага прадпрыемства, функцыю начальніка якога выконваў міністр камунікацый
  • 1945–1948 — Міністэрства камунікацый непасрэдна кіравала чыгуначнай інфраструктурай
  • 1948–1951 — у межах Міністэрства камунікацый дзейнічае Галоўная дырэкцыя ПКП
  • 1949 — прадпрыемства «Польская дзяржаўная чыгунка» атрымлівае ўласны статут
  • 1951–1957 — Міністэрства чыгунак непасрэдна кіравала дзейнасцю ПКП
  • 1957–1978 — Міністэрства камунікацый непасрэдна кіравала дзейнасцю ПКП
  • 1978 — стварэнне Генеральнай дырэкцыі ПКП у складзе Міністэрства камунікацый, міністр камунікацыі быў генеральным дырэктарам ПКП
  • 1987 — вылучэнне прадпрыемства ПКП са складу Міністэрства камунікацый
  • 1987–2000 — функцыянаванне Генеральнай дырэкцыі ПКП

Рухомы складПравіць

Зноскі