Поль Гаварні
Поль Гаварні (фр.: Paul Gavarni; сапраўдныя імя і прозвішча Сюльпіс Гіём Шэвалье (Chevalier); 13 студзеня 1804, Парыж — 23 лістапада 1866, там жа) — французскі мастак-графік. Самавук, авалодаў бліскучым майстэрствам жывога, выразнага малюнка, літаграфіі і акварэлі. Змяшчаў ў многіх парыжскіх выданнях серыі літаграфій-карыкатур, поўных гумару і яркіх, хоць і неглыбокіх назіранняў над побытам дробных буржуа, багемы і г.д. Наведаўшы Англію (1847-51), Гаварні звярнуўся да выявы змрочных бакоў гарадскога жыцця (гравюры, прысвечаныя лонданскай галечы, жыцця рабочых кварталаў). Апошнія серыі літаграфій Гаварні афарбаваныя глыбокім песімізмам. Гаварні ілюстраваў творы А. Бальзака, Э. Сю і інш.
Поль Гаварні | |
---|---|
фр.: Paul Gavarni | |
![]() Аўтапартрэт, 1842 | |
Імя пры нараджэнні | Hippolyte Sulpice Guillaume Chevalier |
Дата нараджэння | 13 студзеня 1804 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 23 лістапада 1866 (62 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Дзеці | Pierre Gavarni[d] |
Род дзейнасці | карыкатурыст, мастак, ілюстратар, рысавальнік, графік |
Месца працы | |
Жанр | графік, карыкатурыст |
Узнагароды | |
![]() |
Зноскі
- ↑ Гаварни Поль // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ http://archives.paris.fr/s/4/etat-civil-actes/resultats/?
- ↑ artist list of the National Museum of Sweden — 2016. Праверана 25 лютага 2016.
Літаратура Правіць
- Lemoisne P.-A. Gavarni, peintre et lithographe. Paris, H. Floury, 1924—1928
- Dolan T. Gavarni and the critics. Ann Arbor: UMI Research Press, 1981
- L'oeuvre de Gavarni: lithographies originales et essais d'eau-forte et de procédés nouveaux; catalogue raisonné/ J. Armelhaut, E. Bocher, eds. Paris: L'Echelle de Jacob, 2002
Спасылкі Правіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Paul Gavarni