Помнік Аляксею Фёдаравічу Брагіну

(Пасля перасылкі з Помнік А. Брагіну)

Помнік Аляксею Фёдаравічу Брагіну — помнік у Любані Мінскай вобласці.

Помнік
Помнік Аляксею Фёдаравічу Брагіну
52°47′31″ пн. ш. 27°59′47″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Любань
Скульптар Б. Івонцьеў
Архітэктар Ярамір Аляксандравіч Печкін
Дата пабудовы 1964 год
Map

Гісторыя правіць

У Любані ў 1964 годзе на ўшанаванне памяці партызана і падпольшчыка Аляксея Фёдаравіча Брагіна быў ўстаноўлены помнік. Скульптар Б. Івонцьеў, архітэктар Я. Печкін.

Апісанне помніка правіць

Помнік з бетона і мармуровай крошкі, вышыня 5 м. Паясны бюст А. Ф. Брагіна пастаўлены на высокім прамавугольным пастаменце. Кампазіцыя партрэта строгая і выразная. Сабранасць, воля, энергічнасць і перакананасць у развароце шырокіх плячэй, паставе галавы, валявым жэсце рукі, у сканцэнтраваным, мэтанакіраваным позірку. Энергічная, насычаная мадэліроўка партрэтных рысаў кантрастуе з лаканічнай графічнасцю касцюма.[1].

Зноскі

Літаратура правіць

  • Помнік Брагіну Аляксею Фёдаравічу // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Мінская вобласць. У 2 кн. — Мн., 1987. Кн. 1. — С. 269.
  • Памятник Брагину А. Ф. // В памяти народной. — Минск, 1970. — С. 61-62