Помнік Райнісу (Рыга)

Помнік Райнісу (лат.: Raiņa piemineklis) — скульптурны манумент у Рызе, устаноўлены на Эспланадзе ў 1965 годзе ў гонар стагоддзя з дня нараджэння латышскага паэта, драматурга, перакладчыка, палітыка і грамадскага дзеяча Яніса Райніса.

Помнік
Помнік Райнісу

56°57′15″ пн. ш. 24°06′47″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Скульптар Лайманіс Блумбэргс[d] і Айварс Гулбіс[d]
Архітэктар Дзінтарс Дрыба[d]
Дата пабудовы 1965 год
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Выкананы па эскізах і макеце 1957 года скульптара Карліса Зэмдэгі яго вучнямі Айварсам Гулбісам і Лайманісам Блумбэргсам, архітэктурнае рашэнне праекта належыць Дзінтарсу Дрыбу. Урачыстае адкрыццё помніка адбылося 11 верасня 1965 года.

У 2007 годзе былі праведзены рэстаўрацыйныя працы.

Пяцімятровы помнік з чырвонага граніту з’яўляецца дамінантай Эспланады, арганізуе візуальны цэнтр паркавай прасторы. Каля помніка ладзяцца штогадовыя Дні паэзіі. У час правядзення Свят песні і танца суседняя плошча становіцца імправізаванай сцэнай для выступлення хораў і танцавальных калектываў, выступоўцаў у прысутнасці шматлікіх гледачоў[1].

Зноскі

  1. Ojārs Spārītis. Rīgas pieminekļi un dekoratīvā tēlnieciba. SIA Nacionālais apgāds,2001 ISBN 9984-26-024-0

Спасылкі правіць