Помнік Свабоды (Русэ)

(Пасля перасылкі з Помнік Свабоды, Русэ)

Помнік Свабодзе (балг.: Паметникът на Свободата) — балгарскі помнік у горадзе Русэ, спраектаваны ў пачатку XX стагоддзя італьянцам Арнольда Дзокі і балгарынам Георгіем Кіселінчавым[1]. Помнік з’яўляецца сімвалам горада Русэ і намаляваны на яго гербе.

Помнік
Помнік Свабоды
балг.: Паметник на свободата
43°50′55,30″ пн. ш. 25°57′12,50″ у. д.HGЯO
Краіна  Балгарыя
Горад Русэ
Скульптар Арнольда Дзокі
Архітэктар Арнольда Дзокі
Дата заснавання 11 жніўня 1909
Будаўніцтва 19061909 гады
Вышыня 17,8 м
Стан дзейнічае
Праблемы з <mapframe>:
  • Атрыбут «latitude» мае няслушнае значэнне
  • Атрыбут «longitude» мае няслушнае значэнне
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Апісанне правіць

Кампазіцыя пірамідальнай формы. Статуя наверсе прадстаўляе жаночую фігуру, якая трымае меч і паказвае рукой туды, адкуль прышлі рускія войскі ў 1877 годзе. Адзін з двух бронзавых ільвоў разрывае кайданы, што сімвалізуюць турэцкую няволю, а другі трымае меч і шчыт Свабоды. На п’едэстале паказаныя рэльефы са сцэнамі ўдзелу апалчэнцаў у баях. На пастаменце напісана: «Барацьбітам і апалчэнцам, што ўдзельнічалі ў Вызваленні Балгарыі ў 1876—1877 гадах». Ззаду ля аснавання ўсталяваны дзве гарматы.

Праектаванне і адкрыццё правіць

Дата адкрыцця помніка дакладна не вядомая — называюць 1906, 1908 і 1909 гады на падставе розных крыніц (у тым ліку і Энцыклапедыі выяўленчых мастацтваў Балгарыі). Вядомы толькі дзень — 11 жніўня. Кніга «Помнік рэвалюцыянерам у Русэ» ўказвае на 1909 год. Дакладна вядома, што першы камень быў закладзены ў 1890 годзе ў Парку моладзі ў прысутнасці мітрапаліта Рыгора і князя Фердынанда I. Стойча Райчаў Кефсізаў, мясцовы прадпрымальнік і рэвалюцыянер, заключыў у 1895 годзе кантракт на ўсталяванне помніка за 65 тысяч леваў. Але неўзабаве кошт помніка ўзрос да 150 тысяч леваў, і таму яму прыйшлося прыцягваць ахвяраванні на розных дабрачынных балях. Браты Іван і Стэфан Сімяонавы далі яшчэ 50 000 леваў.

Згодна з першапачатковым праектам, помнік павінен быў мець на вяршыні выяву рускага цара Аляксандра II, а таксама дзве статуі балгарскіх рэвалюцыянераў са стрэльбамі каля аснавання. Але ў 1907 годзе ўлады Русэ вырашылі паказаць жанчыну як сімвал свабоды, паколькі помнік Аляксандру II ужо стаяў у Сафіі і быў адкрыты ў тым жа годзе (прычым яго аўтарам таксама быў Арнольда Дзокі). Дату адкрыцця павінен быў абраць Фердынанд I, які стаў царом пасля Аб’яднання Балгарыі, але ён не даў ніякага адказу, і ўлады абралі для адкрыцця помніка 11 жніўня — гадавіну бітвы за Шыпку  (руск.). Цырымонія пачалася на тры дні раней, на ёй прысутнічала мноства ўдзельнікаў вайны супраць Турцыі (у тым ліку Райна Георгіева  (руск.)) і афіцыйных асоб (прэм’ер-міністр Аляксандр Малінаў  (руск.), міністры юстыцыі і замежных спраў, военачальнікі, вышэйшыя саны Балгарскай праваслаўнай царквы і рускі консул). Фердынанд I адправіў толькі свайго прадстаўніка ў сувязі з цяжкімі адносінамі з Расіяй.

Неўзабаве гарадскія ўлады і ветэранская арганізацыя вырашылі перанесці помнік у гарадскі сад, які меў жалезную агароджу і закрываўся на ноч, — а менавіта на плошчу князя Барыса, дзе раней былі турэцкія могілкі (цяпер яна носіць назву Плошча Свабоды).

Зноскі

  1. Тзавелла, Христофор. «Дневник на костурския войвода Лазар Киселинчев», София, 2003, с. 187.

Літаратура правіць

  • Лебикян, Хачик (2002). Archaik Bulgarian: Опълченския памятникъ въ Руссе. ISBN 978-954-9906-48-6.

Спасылкі правіць