Помнік Уладзіміру Ільічу Леніну (Добруш)
Помнік Уладзіміру Ільічу Леніну — помнік у Добрушы Гомельскай вобласці, размешчаны ў цэнтры горада, на плошчы Леніна. Пастаўлены ў 1966 годзе. Прысвечаны заснавальніку савецкай дзяржавы У. І. Леніну. Аўтары помніка — скульптар Дз. Папоў[1].
Помнік | |
Помнік Уладзіміру Ільічу Леніну | |
---|---|
52°25′17″ пн. ш. 31°18′58″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Месцазнаходжанне | |
Скульптар | Дзмітрый Папоў[d] |
Дата пабудовы | 1966 год |
Матэрыял | бетон |
У 2022 годзе ў рамках падрыхтоўкі да Дня беларускага пісьменства помнік быў дэмантаваны і перанесены на іншы бок плошчы. На яго месцы быў устаноўлены помнік пісьменніку Івану Шамякіну[2].
Апісанне
правіцьПомнік выкананы з бетону. Вышыня пастамента складае 3 м, скульптуры — 3 м. Скульптурная фігура У. I. Леніна пастаўлена на квадратны ў плане пастамент, з трох бакоў якога барэльефныя выявы эпізодаў барацьбы працоўных за краіну Саветаў у Грамадзянскую і Вялікую Айчынную войны, а таксама за аднаўленне пароднай гаспадаркі пасля вайны. Вертыкальныя аб’ёмы помніка і ўстаноўленая перад ім гарызантальная трыбуна аб’яднаны ў адзіную кампазіцыю[1].
Зноскі
- ↑ а б Г. М. Ярмоленка. 604. Помнік Леніну // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Гомельская вобласць. — 383 с., іл.
- ↑ «Мяккі ленінапад»: у рамках падрыхтоўкі да Дня беларускага пісьменства ў Добрушы прыбяруць помнік Леніну // Тэлеграм-канал «Спадчына»
Літаратура
правіць- Г. М. Ярмоленка. 604. Помнік Леніну // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Гомельская вобласць. — 383 с., іл.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх