Помнік Уладзіміру Караткевічу (Кіеў)

Кіеў

Помнік Уладзіміру Караткевічу — помнік у Кіеве, размешчаны па вуліцы Кацюбінскага, побач з будынкам беларускага пасольства ва Украіне. Прысвечаны беларускаму пісьменніку Уладзіміру Караткевічу, які вучыўся і працаваў у Кіеве. Знакаміты нарыс пісьменніка «Зямля пад белымі крыламі» ўпершыню пабачыў свет на ўкраінскай мове. У сваіх шматлікіх мастацкіх творах і літаратуразнаўчых артыкулах Уладзімір Караткевіч звяртаўся да ўспамінаў пра жыццё на Украіне, даследаваў творчасць Тараса Шаўчэнкі, Лесі Украінкі, Івана Франка і іншых пісьменнікаў Украіны[1].

Помнік
Помнік Уладзіміру Караткевічу
50°26′49″ пн. ш. 30°30′14″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Скульптар Канстанцін Уладзіміравіч Селіханаў і Алег Мікалаевіч Варвашэня
Архітэктар Аляксандр Іосіфавіч Корбут
Дата заснавання 12 красавіка 2011
Map

Гісторыя

правіць

Камень на месцы ўсталявання помніка заклалі яшчэ ў лістападзе 2009 годзе ў прысутнасці міністра культуры Беларусі Паўла Латушкі. Помнік выраблены коштам Беларусі і быў адпраўлены ў Кіеў у снежні 2010 года. Усталявалі яго 12 красавіка 2011 года, мантаж аплацілі ўкраінскія мецэнаты. Аўтарамі помніка з’яўляюцца беларускія скульптары Канстанцін Селіханаў, Алег Варвашэня і архітэктар Аляксандр Корбут[2].

Адкрыццё помніка адбылося 20 кастрычніка 2011 года[1], ва ўрачыстай цырымоніі ўзялі ўдзел міністр культуры Беларусі Павел Латушка і міністр культуры Украіны Міхаіл Кулыняк, прадстаўнікі творчай інтэлігенцыі дзвюх краін, выступіў ансамбль «Купалінка» Беларускай дзяржаўнай філармоніі. З нагоды адкрыцця помніка ў Кіеўскім нацыянальным універсітэце прайшла прэзентацыя спецыяльнага выдання кнігі Уладзіміра Караткевіча «Дзікае паляванне караля Стаха» на чатырох мовах — беларускай, рускай, украінскай, англійскай[3].

Апісанне

правіць

Помнік уяўляе сабой фігуру Караткевіча ў берэце, апранутую ў тоўсты швэдар і несамудранае паліто, у кішэні якога схаваў рукі. Пісьменнік стаіць на фоне раскрытай кнігі, на яе старонцы змешчана апошняя страфа верша «І тады закахалася хмара…» на беларускай і ўкраінскай мовах[2]:

  І пад птушак зялёны гоман

Нарадзіліся для абшараў, —
Плод кахання бору
і хмары, —
Мой Дняпро, і Бяроза,
і Нёман…

 

Вышыня фігуры Караткевіча складае 2,3 м, вышыня кнігі — каля 3,4 м, вага — каля 2,5 тонаў[2].

Даследчыца М. П. Чайко лічыць, што няўдалае архітэктурнае вырашэнне помніка зніжае мастацкія каштоўнасці скульптурнага твора[4].

Зноскі