Помнік Янку Купалу (Гродна)
Гродна
Помнік Янку Купалу — помнік у Гродне, размешчаны па вул. Ажэшка, перад будынкам Гродзенскага ўніверсітэта. Пастаўлены ў 1964 годзе ў сувязі з прысваеннем у 1957 годзе інстытуту імя класіка беларускай літаратуры Янкі Купалы. Аўтар помніка скульптар Заір Азгур.
Помнік | |
Помнік Янку Купалу | |
---|---|
53°41′05″ пн. ш. 23°50′23″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Горад | |
Скульптар | Заір Ісакавіч Азгур |
Дата пабудовы | 1964 год |
Бронзавы скульптурны партрэт народнага паэта (1,2 м) устаноўлены на кансолі, што ўмацавана на стэле (4 м). Рысы твару песняра выкананы з рэалістычнай выразнасцю. На бетоннай стэле — адлітыя ў метале купалаўскія радкі:
Мілая моладзь, слаўная моладзь |
Пляцоўка перад помнікам выкладзена плітамі, вакол яе газоны.
Літаратура правіць
- Г. М. Ярмоленка. 64. Помнік Купалу Янку // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Гродзенская вобласць. — 371 с., іл.