Помнік Янку Купалу (Ляўкі)
Помнік Янку Купалу — помнік ва ўрочышчы Ляўкі Аршанскага раёна, дзе 1935—1941 гадах жыў і працаваў класік беларускай літаратуры Янка Купала. Пастаўлены ў 1982 годзе да 100-годдзя з дня параджэння паэта. Аўтарам помніка з’яўляецца скульптар А. Анікейчык[1].
Помнік | |
Помнік Янку Купалу | |
---|---|
![]() | |
54°20′43″ пн. ш. 30°19′21″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Скульптар | Анатоль Аляксандравіч Анікейчык |
Дата пабудовы | 1982 |
Статус |
![]() |
Матэрыял | граніт і бронза |
Апісанне
правіцьНа гранітнай глыбе-пастаменце — нізкая лаўка, на якой бронзавая скульптурная фігура паэта, паглыбленага ў свае думы. Выразнасць твару, пластыка рук раскрываюць духоўны стан песняра. Стары дуб, пад якім пастаўлены помнік, маляўнічае наваколле ўзмацняюць яго эмацыянальнае ўздзеянне. Вышыня пастамента складае 0,4 м, фігуры — 2,7 м[1].
Крыніцы
правіць- ↑ а б 285. Помнік Купалу Янку // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Віцебская вобласць. — 496 с., іл.
Літаратура
правіць- 285. Помнік Купалу Янку // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Віцебская вобласць. — 496 с., іл.
Спасылкі
правіць- Помнік Янку Купалу (Ляўкі) на сайце «Архіварта»