Помнік Сібеліусу

(Пасля перасылкі з Помнік Яну Сібеліусу)

Помнік Сібеліусу (фінск.: Sibelius-monumentti) — помнік выдатнаму фінскаму кампазітару Яну Сібеліусу. Усталяваны ў парку Сібеліуса ў Хельсінкі. З’яўляецца адной з самых папулярных у турыстаў славутасцяў горада.

Помнік
Помнік Сібеліусу
фінск.: Sibelius-monumentti
Парк Сібеліуса, помнік на заднім плане
Парк Сібеліуса, помнік на заднім плане
60°10′55″ пн. ш. 24°54′48,50″ у. д.HGЯO
Краіна  Фінляндыя
Горад Хельсінкі
Скульптар Эйла Хільтунен
Архітэктар Eila Hiltunen[d]
Дата заснавання 7 верасня 1967
Дата пабудовы 1967 год
Вышыня 850 см
Матэрыял нержавеючая сталь
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Помнік быў створаны Эйлай Хілтунен і адкрыты ў 1967 годзе, праз 10 гадоў пасля смерці Яна Сібеліуса, у парку, названым у яго гонар. Манумент складаецца з дзвюх частак: сімвалічнай канструкцыі з некалькіх сотняў звараных стальных труб і размешчанай побач скульптурнай выявы галавы кампазітара. Памеры канструкцыі са звараных труб складаюць 8,5 м у вышыню, 10,5 м у даўжыню і 6,5 м у шырыню. Для стварэння помніка спатрэбілася больш за 600 металічных труб агульнай масай больш 24 тон.

Зноскі