Парк Сібеліуса
Парк Сібеліуса (фінск.: Sibeliuksen puisto), раней Хумалахты (фінск.: Humallahden puisto) — парк у заходняй частцы Хельсінкі.
Парк Сібеліуса | |
---|---|
![]() Парк, помнік Сібеліусу на заднім плане | |
Асноўная інфармацыя | |
Тып | парк |
Дата заснавання | 1906 |
Размяшчэнне | |
60°10′54″ пн. ш. 24°54′48″ у. д.HGЯO | |
![]() |
Парк Хумалахты быў разбіты на захадзе Хельсінкі ў раёне Така-Цёёлё (фінск.: Taka-Töölö), на пагорыстай мясцовасці са шматгадовымі насаджэннямі. У 1945 годзе парк быў пераназваны ў гонар 80-летняга юбілею Яна Сібеліуса. На сённяшні дзень яго тэрыторыя цалкам добраўпарадкавана для камфортнага адпачынку наведвальнікаў.
Цэнтральным аб'ектам парку з'яўляецца помнік Яну Сібеліусу (фінск.: Sibelius-monumentti), створаны скульптарам Эйлай Хільтунен (фінск.: Eila Hiltunen), урачыстае адкрыццё якога адбылося ў 1967 годзе. Каля помніка знаходзіцца жывапісная сажалка. Сярод іншых славутасцяў парку - гай з карэльскіх бяроз, некалькі першых дрэў якога былі пасаджаны прэзідэнтам Фінляндыі Маўна Койвіста. Для дзяцей абсталявана дзіцячая пляцоўка.
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Парк Сібеліуса